Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык (нар. 11 чэрвеня 1957, в. Капці, Дзятлаўскі раён — 21 мая 2024, Гродна[1]) — беларуская паэтэса.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 11 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Капці Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці[2].
Скончыла ў 1975 годзе Руда-Яварскую СШ, у 1979 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай, з 1984 г. стала жыве ў Гродне. Працавала захавальніцай фондаў у музеі М. Багдановіча, бібліятэкарам у Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага і інш[2].
Сакратар-рэферэнт Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
Remove ads
Творчасць
Вершы і літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваліся ў часопісах «Тэрмапілы», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Наша вера», «Літаратура і мастацтва»[2].
Кніга вершаў «Сляза і малітва» (2006), «Пад бахаўскую такату дажджу» (2007), «На грани счастья» (2010), «Звуком единственным» (2012)[2].
Зноскі
- Памерла гарадзенская паэтка Ала Нікіпорчык . Рацыя (21 мая 2024). Праверана 22 мая 2024.
- Нікіпорчык Ала Дзмітрыеўна . lit-bel.org. Праверана 21 сакавіка 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads