Аляксандр Ізідар Скірмунт
(1798—1870) маршалак шляхты Пінскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Ізі́дар Сымонавіч Скі́рмунт (1(21?) студзеня 1799, в. Моладава, Кобрынскі павет, цяпер Іванаўскі раён — 22 ліпеня 1870) — землеўладальнік, прадпрымальнік, прамысловец Расійскай Імперыі і Беларусі. Адзін з першых вынаходнікаў Беларусі, які атрымаў патэнт на вытворчасць (1830).
Remove ads
Біяграфія
З каталіцкага шляхецкага роду Скірмунтаў, сын Сымона і Эльжбеты з Ажэшкаў[2]. Скончыў у 1818 годзе фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, вывучаў хімію і яе выкарыстанне ў вытворчасці ў Германіі, Францыі. У 1832—1834 гадах маршалак пінскі, камергер (1834).
Заснаваў цукровую фабрыку ў Моладаве (1830), суконную і цукровую фабрыкі ў Парэччы (1836), свечачную і цукровую фабрыкі ў Альбрыхтаве, фабрыку сельскагаспадарчых прылад у Дастоеве, паравы млын у Пінску. Займаўся вінаградарствам у Крыме і Італіі.
Remove ads
Сям'я

У 1823 годзе ажаніўся з Канстанцыяй з Сулістроўскіх (1806—1845), дачкой Казіміра, маршалка шляхты Віленскай губерні і мінскага губернатара, унучкай Алойзы Сулістроўскага, пісара вялікага літоўскага. У шлюбе меў 11 дзяцей[2][3]:
- Казімір (нар. 1824), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, за якое быў сасланы ў Сібір, ажаніўся з Геленай са Скірмунтаў;
- Караліна (нар. 1824), жонка Баляслава Скірмунта, маршалка шляхты Пінскага павета;
- Антаніна (нар. 1825);
- Канстанцін (нар. 1828), уладальнік маёнтка Шэметаўшчына;
- Аляксандр (1830—1909), уладальнік маёнтка Парэчча;
- Эмілія (нар. 1833), жонка Калікста Ажэшкі;
- Сымон (1835—1902), уладальнік маёнтка Клетня, мастак;
- Генрык (нар. 1836), уладальнік Моладава;
- Зыгмунт (нар. 1839);
- Канстанцыя;
- Гартэнзія, якая памерла ў маладосці.
Remove ads
Зноскі
- Aleksander Skirmunt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Skirmunt Aleksander (1798—1870)(недаступная спасылка)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads