Андрэй Лявонцьевіч Сямёнаў

вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Лявонцьевіч Сямёнаў[1] (руск.: Андрей Леонтьевич Семёнов; 25 кастрычніка 1900 — 11 лютага 1982) — вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975).

Хуткія факты Андрэй Лявонцьевіч Сямёнаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Юрэнева[1][2] Вяземскага павета Смаленскай губерні (сучасны Вяземскі раён Смаленскай вобласці Расіі). У 1925 годзе скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія). Працаваў у навукова-даследчых установа РСФСР і БССР. З 1950 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства на пасадзе загадчыка аддзела селекцыі, з 1956 года — аддзела шматгадовых траў, у 1964—1975 гадах — аддзела канюшыны.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па селекцыі і насенняводству шматгадовых траў. Займаўся распрацоўкай методыкі селекцыі траў на аснове біятыпічнага адбору. Сааўтар шэрагу сартоў люцэрны пасяўной, канюшыны, аўсяніцы лугавой, купкоўкі зборнай, райграсу і інш.

Сярод апублікаваных прац:

  • Семеноводство многолетних трав. 2 изд. — Мн., 1975. (разам з К. С. Уласавай).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads