Андрэй Аляксандравіч Патапенка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Аляксандравіч Патапенка (нар. 9 лютага 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Хуткія факты Андрэй Патапенка, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, а 11 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»[3]. У складзе дзяржынскай каманды звычайна зрэдку выхадзіў на замену, і ў жніўні пакінуў клуб[4]. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].

У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[7]. У слуцкай камандзе стаў іграком асновы, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[8].

У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[9]. У студзені 2024 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[10] і падпісаў двухгадовае пагадненне з БАТЭ[11]. У красавіку 2024 года атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[12].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads