Арцём Анатолевіч Сокал

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Сокал (нар. 30 сакавіка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца інданезійскага клуба «Персікаба 1973».

Хуткія факты Арцём Сокал, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай «Змены», пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў красавіку 2016 года Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў іграком магілёўскага «Дняпра», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў выхадзіць на замену.

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2017 быў капітанам сталічнай каманды. Сезон 2018 у Вышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[5].

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Гомеля»[6]. У складзе гомельскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену, толькі ў чэрвені і ліпені з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[7].

У лютым 2020 года папоўніў склад «Энергетыка-БДУ»[8]. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды, а ў 2021 годзе і капітанам.

У лютым 2022 года праходзіў прагляд у калінінградскай «Балтыцы», але беспаспяхова. Неўзабаве пачаў трэніравацца з «Гомелем» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў гэты клуб[9]. Стаў асноўным абаронцам каманды. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб[10].

У лютым 2023 года стаў іграком узбекскага «Сурхана»[11]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[12] і неўзабаве перайшоў у самаркандскае «Дынама»[13].

4 студзеня 2025 года падпісаў кантракт з інданезійскім клубам Персікаба 1973[14].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads