Арцём Сяргеевіч Кійко

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Сяргеевіч Кійко
Remove ads

Арцём Кійко (нар. 13 студзеня 1996, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Арцём Кійко, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнер — Гія Панчулідзэ. Пазней далучыўся да структуры мінскага «Дынама», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2015 на правах арэнды выступаў за клуб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сезона 2016 разам з асноўнай камандай, аднак у сезоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:1).

У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Сезон 2017 пачаў у дублі, аднак пасля прызначэння ў маі трэнерам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзервовым складам, Кійко стаў часцей з’яўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы.

У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[5], аднак з-а траўм згуляў толькі ў шасці матчах і ў ліпені таго ж года пакінуў каманду[6].

У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[7], дзе стаў выступаць за дубль, а з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. У лютым 2019 года пакінуў «Прамень»[8] і неўзабаве папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, за сезон забіў 15 галоў.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2020 года афіцыйна пакінуў «Арсенал»[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. У 2020—2021 гадах гуляў за дзяржынскі клуб у Першай лізе, станавіўся найлепшым барбардзірам каманды ў абодвух сезонах. У 2022 годзе быў іграком стартавага складу ў Вышэйшай лізе.

У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[11]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[12].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads