Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў (АЗПА) — часовае злучэнне савецкіх партызанскіх атрадаў у Вялікую Айчынную вайну. Узнікла на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў жніўні 1942 года як штаб аб’яднаных атрадаў (з кастрычніка 1942 года — АЗПА).

Хуткія факты Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў, Гады існавання ...

Штаб АЗПА каардынаваў разведвальныя і дыверсійныя дзеянні партызанскіх атрадаў на чыгуначных участках МінскБаранавічыЛіда. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада (галаўны атрад) В. В. Шчарбіна. З цягам часу Асобае злучэнне пашырала свой уплыў на ўсе атрады, што базіраваліся ў Налібоцкай і Ліпічанскай пушчах. З лістапада 1942 года большасць атрадаў, што ўваходзілі ў склад АЗПА, былі аб’яднаны ў брыгады. У ліпені 1943 года АЗПА скасавана. Пазней брыгады і атрады ўліліся ў Баранавіцкае і Вілейскае партызанскія злучэнні.

Remove ads

Склад

Атрады (да лістапада 1942 года)

  • дыверсійна-разведвальны В. В. Шчарбіна (з кастрычніка 1942 года — атрад «Дзімы»)
  • 125-ы імя І. В. Сталіна
  • атрад імя Чапаева
  • 620-ы (пазней імя І. П. Кузняцова)
  • атрад В. З. Браева
  • атрад А. Свентаржэцкага
  • 621-ы (пазней імя Чкалава)
  • атрад імя Будзённага (Вілейская вобласць)
  • атрад «Штурм» (Мінская вобласць)

Брыгады (з лістапада 1942 года)

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads