Бранск-Льгоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бранск-Льгоўскіmap
Remove ads

Бранск-Льгоўскі (руск.: Брянск-Льго́вский) — буйная вузлавая станцыя Маскоўскай чыгункі, размешчана ў Фокінскім раёне Бранска. Гістарычна склалася, што станцыя ядро раёну. Станцыя з’яўляецца цэнтральнай Бранскага рэгіёну Маск. Чыг.

Хуткія факты Бранск-Льгоўскі, Аддзяленне чыг. ...

У межах станцыі размяшчаецца 4 прыпыначных пункта прыгарадных цягнікоў: уласна станцыя Бранск-Льгоўскі і платформы: Заходні пост, Пост Бранск-Паўднёвы і Усходні пост.

Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне 1890-х гадоў пачалося будаўніцтва Маскоўска-Кіева-Варонежскай чыгункі, падчас чаго была пабудавана і станцыя Бранск-Льгоўскі, якая стала другім па значнасці вакзалам горада Бранска.

Пасля нацыяналізацыі чыгунак пры Савецкай уладзе, асноўны пасажырапаток быў перанесены на станцыю Бранск-Арлоўскі, якая атрымала назву Бранск-Пасажырскі, а станцыя Бранск-Льгоўскі была прызначана як грузавая і некаторы час насіла назву Бранск-Таварны.

У цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом Бранскай вобласці, а па шэрагу крытэрыяў — і адной з найбуйнейшых грузавых станцый Еўрапейскай часткі РФ. Станцыя падзелена на Заходні і Усходні паркі, працягласць станцыі складае не менш за 3 км. Акрамя грузавых і манеўровых работ, актыўна выкарыстоўваецца для пасажырскага руху, на станцыі спыняецца шэраг пасажырскіх цягнікоў і ўсе прыгарадныя электра- і дызель-цягнікі Суземскага, Льгоўскага і Навазыбкаўскага напрамкаў.

Remove ads

Цікавыя факты

Да цяперашняга часу адлік кіламетраў на лініі дзяржмяжа — Гомель — Жабінка, вядзецца ад гэтай станцыі. Адпаведна Бранск-Льгоўскі — 0 км; Гомель-Пасажырскі — 278 км; ст. Калінкавічы — 403 км; ст. Лунінец — 580 км; ст. Жабінка — 782 км.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads