Гомель (станцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́мель (трансліт.: Homieĺ, руск.: Гомель)[1] — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гомельскай вобласці. Размешчана ў горадзе Гомель.
Складаецца з пасажырскага парка і грузавога парка А, прыпыначных пунктаў Гомель-Няцотны і Гомель-Цотны.
Год адкрыцця станцыі – 1873. Побач з прыгарадным вакзалам, з паўночнага боку размяшчаецца багажнае аддзяленне і аддзяленне Белпошты. Побач з пасажырскім паркам размяшчаецца Гомельскі ВРЗ.
Remove ads
Гісторыя
Чыгуначны вакзал станцыі Гомель быў пабудаваны ў 1890-я гады. У 1946 годзе вакзал быў рэканструяваны і адноўлены. 26 лістапада 1996 года да 125-годдзю Беларускай чыгункі быў пабудаваны прыгарадны вакзал. 20 снежня 2002 года пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы падземны пераход (тунэль), а таксама рэканструяваны стары тунэль і пасадачныя платформы і ўведзены ў эксплуатацыю 27 чэрвеня 2003 года.
Remove ads
Далёкае накіраванне
З вакзала цягнікамі і прычапнымі вагонамі мясцовага фарміравання і прахожымі магчыма без перасадак даехаць да буйных гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны. Мясцовыя цягнікі злучаюць Гомель з гарадамі: Брэст, Мінск, Гродна, Баранавічы, Орша, Магілёў, Віцебск і Полацк. Пасажырскія і фірмовыя цягнікі злучаюць з гарадамі Кіеў, Масква, Адлер, Адэса, Санкт-Пецярбург, Сімферопаль і Валгаград.
Прыгарадныя зносіны
Вакзал з'яўляецца асноўным пунктам «выхаду ў горад» пасажыраў, якія прыбываюць прыгараднымі цягнікамі.
На прыгарадных дызель-цягніках магчыма даехаць да гарадоў і пасёлкаў: Жлобін, Буда-Кашалёва, Добруш, Рэчыца, Васілевічы, Хойнікі, Калінкавічы, Рагачоў, Красны Бераг, Магілёў, Жыткавічы, Славечна.

Вакзал і гарадскі транспарт
Вакзал з'яўляецца канцавым прыпынкам для аўтобусаў маршрутаў №№ 1, 3, 4, 6, 8-11, 15, 16, 19, 21, 28, 35-38, 40, 41, 43, 52, 55, 58-60, таксама для тралейбусаў №№ 1, 4, 5, 7, 10, 15, 16, 22, 26 і прамежным прыпынкам для аўтобуса № 20.
Участак Гомель — Чарнігаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads