Будзішча (Чачэрскі раён)

вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Будзішча (Чачэрскі раён)map
Remove ads

Бу́дзішча[1] (трансліт.: Budzišča, руск.: Будище) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Палескага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад Чачэрска, за 92 км ад Гомеля і за 62 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская. На рацэ Каўпіце, прытоку Бесядзі. Грунтавая дарога злучае Будзішчы з Валосавічамі, а затым асфальтаваная з Чачэрскам. Лясной дарогай можна дабрацца ад Казацкіх Балсуноў.

Размешчана побач дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расіяй, прымыкае да Чачэрскага біялагічнага заказніка.

Знаходзіцца ў зоне з правам на адсяленне ў сувязі з высокім узроўнем забруджвання глебы радыеактыўнымі ізатопамі пасля чарнобыльскай катастрофы. Сярэднегадавая эфектыўная доза радыяцыі ў гэтай зоне можа на 1 мілізіверт (мЗв) перавышаць натуральны і тэхнагенны радыяцыйны фон.

Remove ads

Гісторыя

Заснавана ў XVIII стагоддзі перасяленцамі з суседніх вёсак, тады ж упершыню згадваецца як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1880 годзе ў Будзішчы быў хлебазапасны магазін, у 1884 — два ветракі. У 1897 годзе ў мястэчку працавалі школа, маслабойня, 3 ветракі. У 1907 годзе школу ў Будзішчы наведвала 67 вучняў.

У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі ветраны млын, кузня.

У Другую сусветную вайну акупаваны немцамі, але ў асноўным кантралявалася партызанамі. У 1943 годзе акупанты спалілі ў Будзішчы жывымі 26 чалавек, яшчэ 6 забілі, 7 вывезлі ў Германію. На франтах загінуў 91 аднавясковец. У баі пад Будзішчам загінула спецыяльны карэспандэнт «Комсомольской правды» Лілія Карастаянава, яна пахавана ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. Падчас баявых дзеянняў інфраструктура і гаспадарка мястэчка значна пацярпелі.

У 1926—1959 гадах цэнтр Будзішчанскага сельсавета. Да 1974 года вёска ўваходзіла ў склад Нісімкавіцкага сельсавета[2].

Планіроўку вёскі складаюць дзве паралельныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, злучаныя двума завулкамі.

Remove ads

Дэмаграфія

  • 1765 год — 13 двароў
  • 1897 год — 1045 чалавек
  • 1959 год — 780 чалавек
  • 2010 год — 20 чалавек
  • 2023 год — 2 чалавекі

Славутасці

Вядомыя асобы

  • Васіль Васілевіч Карпечанка (1925—2005) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст.
  • Яўген Іванавіч Афанасенка[ru] (1914—1993) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр асветы РСФСР.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads