Бярозаўскі мясакансервавы камбінат

харчовае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1978 года ў якасці Бярозаўскага мясакамбіната (Брэсцкая вобласць).

Хуткія факты «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат», Тып ...

На 2023 год уключаў кансервавы, каўбасна-кулінарны і мясатлушчавы цэхі магутнасцю 100 000 слоікаў, 25 тонаў каўбасы і 120 тонаў мяса за змену адпаведна, а таксама халадзільнік на 4400 тонаў і хлебабулачную пякарню магутнасцю 350 кг вырабаў за змену. Дапаможныя збудаванні ўключалі аміячна-кампрэсарны цэх і кацельню, а таксама 7 участкаў: рамонтна-механічны і рамонтна-будаўнічы, электраўчастак, кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі (КВПіА), ацяплення і вентыляцыі, водазабеспячэння і водаадвядзення, аўтатранспартны. Сярод іншага, у Баранавічах дзейнічаў вытворчы цэх. «Бярозаўскі МКК» вырабляў мясныя кансервы і паўфабрыкаты, каўбасы і корм для жывёл, булкі і хлеб, а таксама бляшанкі[6]. На прадпрыемстве дзейнічала праграмная платформа «Гедымін:Мясакамбінат» (руск.: Гедымин:Мясокомбинат) на 150 аўтаматызаваных рабочых месцаў, якая аб’ядноўвала ў сабе перадзабойную базу, цэхі і маркіроўку вырабаў[7].

Remove ads

Збытавая сетка

На 2023 год фірмовы гандаль «Бярозаўскага МКК» ахопліваў 26 уласных крам «Мясны свет», з іх 10 у Бярозе і 3 у Баранавічах, па 2 у Брэсце і Івацэвічах, па адной у Мінску і Магілёве, Белаазёрску і Драгічыне, Каменцы і Косаве, Пружанах і Новых Засімавічах, а таксама ў Першамайскай[8]. У сталіцы Расіі дзейнічала збытавое прадстаўніцтва[9].

Вырабы

На 2023 год Бярозаўскі мясакансервавы камбінат вырабляў:

Remove ads

Гісторыя

У лістападзе 1972 года ў Бярозе (Беларуская ССР) пачалі ўзводзіць мясакамбінат паводле праекта Мінскага аддзялення «Лендзіпрамясамалпраекта». Пад камбінат адвялі 20,2 гектараў зямлі. У 1975 годзе набылі халадзільнік на 4000 тоны мяса. У 1976 годзе запусцілі мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 тона мяса за змену і 2-ю чаргу халадзільніка на 400 тонаў мяса. У 1977-м дабудавалі мясаперапрацоўчы цэх з выпускам 15 тонаў каўбасы за змену і 20 тонаў паўфабрыкатаў і фасаваных вырабаў пры агульнай магутнасці 45 тонаў перапрацаванага мяса ў змену. 16 сакавіка 1978 года міністр мясной і малочнай прамысловасці СССР С.Ф. Літвінаў падпісаў Указ № 9 аб увядзенні ў эксплуатацыю Бярозаўскага мясакамбіната магутнасцю 120 тонаў мяса і 15 тонаў каўбасы ў змену з халадзільнікам на 4400 тонаў[15].

У 1978 годзе дабудавалі кансервавы завод магутнасцю 100 000 слоікаў за змену, з іх 20 000 туб вяндлінных пастэрызаваных кансерваў, з халадзільнікам на 500 тонаў, а таксама літаграфскі цэх. Пасля гэтага прадпрыемства пераўтварылі ў Бярозаўскі мясакансервавы камбінат. У наступныя гады ўзвялі сталовую і пункт аховы здароўя, цяпліцу і 2 інтэрнаты, аздараўленчы лагер «Бярозка» і 12 жылых шматкватэрных дамоў для супрацоўнікаў камбіната[15]. На 1996 год Бярозаўскі мясакансервавы камбінат выпускаў мяса і субпрадукты, каўбасы і паўфабрыкаты, стэрылізаваныя кансервы і пастэрызаваную вяндліну, харчовы тлушч і сухі корм, а таксама скураную сыравіну[16].

У маі 2001 года «Бярозаўскі МКК» пераўтварылі ў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства. У 2002 годзе адкрылі хлебабулачную пякарню магутнасцю 350 кг вырабаў у змену. 29 снежня 2003 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. У наступныя гады стварылі сетку ўласных фірмовых крам у Белаазёрску і Брэсце, Бярозе і Драгічыне, Івацэвічах і Кобрыне, Косаве і Пружанах. Сярод іншага, у Бярозе налічвалася 3 уласныя фірмовыя крамы і 3 павільёны[15].

Кіраўнікі

  • Уладзімір Жуковіч (са снежня 2000 года)[15]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads