Барыс Леанідавіч Пастарнак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Леанідавіч Пастарнак
Remove ads

Барыс Леанідавіч Пастарнак (руск.: Борис Леонидович Пастернак; 29 студзеня (10 лютага) 1890[2], Масква[3]30 мая 1960(1960-05-30)[3][4][…], Перадзелкіна[d], Маскоўская вобласць) — рускі паэт і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1958). Сын Леаніда Восіпавіча Пастарнака.

Хуткія факты Барыс Леанідавіч Пастарнак, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька будучага паэта быў мастаком, а маці — піяністкай.

Вучыўся ў Марбургскім універсітэце (1912) у Германа Когена. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1913). Друкаваўся з 1913 года. Уваходзіў у літаратурную групу «умераных» футурыстаў «Цэнтрыфуга», у ЛЕФ (да 1927 года). У 1936 годзе выступіў на 3-м Пленуме Саюза савецкіх пісьменнікаў у Мінску. Быў знаёмы з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Андрэем Александровічам.

З 1946 па 1950 г. Барыс Пастарнак штогод вылучаўся на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры, але беспаспяхова. Толькі ў 1958 годзе, калі ягоную кандыдатуру прапанаваў папярэдні лаўрэат Альбер Камю, Пастарнак атрымаў прэмію «за значныя дасягненні ў сучаснай лірычнай паэзіі, а таксама за працяг традыцыі вялікага рускага эпічнага рамана». Пад ціскам савецкіх уладаў ад прэміі адмовіўся пад пагрозай высылкі з СССР, дыплом уручаны яго сыну ў 1990 годзе.

Remove ads

Творчасць

Першы зборнік вершаў — «Блізня ў хмарах» (1914). У паэтычных зборніках «Паверх бар’ераў» (1917), «Сястра мая — жыццё» (1922), «Тэмы і варыяцыі» (1923), «Другое нараджэнне» (1932), «На ранніх цягніках» (1943), цыкле вершаў «Калі разгуляецца» (нап. 1956—59) выявіўся філасофскі роздум пра «вечныя» тэмы: жыццё і смерць, сэнс чалавечага існавання, вера і нявер’е, прырода, каханне, лёс паэта, мастацтва, культура. Паэзіі Б. Пастарнака ўласцівы метафарычнасць, асацыятыўнасць, парушэнне звыклых сінтаксічных сувязей, дынамічнасць, жывапіснасць, музычнасць.

Раман «Доктар Жывага» (апубл. за мяжой 1957, у Расіі 1988) пра лёс расійскай інтэлігенцыі ў пераломную эпоху. У цыкле «Вершы Юрыя Жывата», змешчаным у канцы рамана, асэнсаванне гісторыі чалавецтва ў святле хрысціянскага ідэалу.

Аўтар паэм «Дзевяцьсот пяты год» (1925—26, цалкам апубл. 1927), рамана ў вершах «Спектарскі» (1931), кнігі прозы «Паветраныя пуцявіны» (1933), аўтабіяграфічнай кнігі «Ахоўная грамата» (1931), п’есы «Сляпая прыгажуня» (апубл. 1969, незавершана), рэцэнзій на кнігі М. Асеева, Г. Ахматавай, У. Маякоўскага, артыкулаў па праблемах перакладу і інш. Майстар паэтычнага перакладу (трагедыі У. Шэкспіра, 2 часткі «Фаўста» І. В. Гётэ, вершы Дж. Байрана, П. Верлена, Р. М. Рыльке, Р. Тагора, Т. Шаўчэнкі, грузінскіх паэтаў і інш.).

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Валянціна Аколава, Рыгор Барадулін, Міхась Кавыль, Юрась Свірка. Паэму «1905 год» пераклаў Сяргей Дзяргай, апавяданне «Паветраныя пуцявіны» Міхась Стральцоў.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads