Валасач
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валаса́ч[1] (трансліт.: Valasač, руск.: Волосач) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 40 км на захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 27 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. Непадалёк ад азёр Сіняя Града і Круглае.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Аляксандр Ельскі пісаў, што Валасач ляжыць на беразе велізарных балот, якія ёсць адгалінаваннем меркаванага дагістарычнага «Мора Герадота» на Палессі[2].
Пазней лясное ўрочышча ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, якое належала да дамена Сяргеевічы.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пры падзеле пушчы паміж сёстрамі Барбарай з Прозараў Букатовай і Ружай з Прозараў Ельскай каля 1796 года частка ў памеры каля 4 валок адышла да дамена Дудзічы Ельскай. У 1857 годзе дудзіцкая частка Валасача была падзеленая паміж даменамі Дудзічы і Замосце братоў Міхала і Аляксандра Ельскіх[2].
У канцы XIX ст. урочышча ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Валасач, які адносіўся да Сяргеевічаў, быў у валоданні Івана Андрэевіча Бунге, цалкам ачышчаны ад лесу, стаў паселішчам, якое гаспадар здаваў у арэнду[2]. У 1908 годзе засценак.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе працаваў калгас, была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У траўні 1943 года вёска была спалена, забітыя 104 жыхары. Пасля вайны вёска адноўленая.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пасялковага савета ў склад Навапольскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 7 жыхароў
- 1908 год — 29 двароў, 188 жыхароў
- 1917 год — 34 двары, 217 жыхароў
- 1940 год — 45 двароў, 220 жыхароў
- 1960 год — 90 жыхароў
- 1999 год — 12 жыхароў
- 2002 год — 4 двары, 4 жыхары
- 2010 год — 3 жыхары
- 2012 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхары
- 2019 год — 5 жыхароў[5]
Спіс вуліц
- Цэнтральная вуліца[6]
Вядомыя асобы
- Сямён Пархімовіч (1912—1998) — Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads