Алькенікі

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Алькенікіmap
Remove ads

Альке́нікі[1], таксама Валькінінкай[2] (літ.: Valkininkai) — мястэчка ў Аранскім раёне Аліцкага павета Літвы, на рацэ Мяркіс. Адміністрацыйны цэнтр Алькеніцкай сянюніі.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

Месціцца на поўдні краіны, за 22 км на паўночны ўсход ад Аран, за 55 км на паўднёвы захад ад Вільні. Паводле сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыі мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Алькенікі згадваюцца ў пачатку XV стагоддзя, калі яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1418 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Алькенікі разам з іншымі маёнткамі сваёй жонцы Ульяне Гальшанскай.

З 1503 года згадваюцца як цэнтр воласці, пазней — нягродавага староства. Каралева Бона заснавала ў Алькеніках касцёл. У 1551 годзе тут заснавалі дзяржаўную пушкарню, якая дзейнічала да сярэдзіны XVII стагоддзя.

У XVII стагоддзі ў Алькеніках 136 дымоў, згадваецца Руская вуліца. На думку Валера Пазднякова, назва вуліцы магла сведчыць пра жыццё тут у тыя часы праваслаўных[3]. Аднак, як і ў іншых месцах, назва магла сведчыць пра кірунак дарогі на Русь. Праваслаўны прыход вядомы ў Алькеніках пазней, але не выключана, што існаваў здаўна.

Thumb
Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

У 1636 годзе мечнік літоўскі Мікалай Крыштаф Халецкі заснаваў Алькеніцкі кляштар францысканцаў, дзе з 1765 года захоўваліся рэліквіі Святога Баніфацыя. У 1700 годзе ля паселішча адбылася Алькеніцкая бітва.[4] З 1777 года ў Алькеніках дзейнічала парафіяльная школа. У 1789 годзе тут было 112 дымоў.

У складзе Расійскай імперыі

26 чэрвеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай жоўтага льва на чырвоным тле. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Алькенікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Алькенікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У канцы сакавіка 1919 года заняты войскамі Польшчы.

У 1920—1922 гадах уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, пазней — Польшчы, дзе былі сядзібай аднайменнай гміны. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Алькенікі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1790 — 949 чал.
  • 1864 — 3182 чал. (1455 муж. і 1727 жан.)[6]
  • 1897 — 2619 чал.
  • 1959 — 769 чал.
  • 1970 — 410 чал.
  • 1987 — 277 чал.
  • 2001 — 238 чал.

Славутасці

  • Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1837)
  • Могілкі: яўрэйскія, каталіцкія

Страчаная спадчына

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў
  • Сінагога

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads