Валкалата

аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Валкалатаmap
Remove ads

Валкала́та[2] (трансліт.: Valkalata, руск.: Волколата) — аграгарадок у Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкалацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Згодна з В. Жучкевічам, назва вёскі Валкалата (Ваўкалата, Валкалаты) паходзіць ад ваўкалаты — паляўнічыя на ваўкоў, арганізатары аблаў, аблатаць ваўкоў — абкласці, абкружыць, перахітрыць[3].

Геаграфія

Знаходзіцца за 22 км у напрамку на захад ад горада Докшыцы, за 219 км ад Віцебска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава[4].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1522 годзе як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы Мікалая Радзівіла, які, паводле дакумента, атрымаў Ваўкалаты ад вялікага князя Аляксандра, то бок не пазней за 1506 год[5].

Праз шлюб дачкі Мікалая Радзівіла, Алены, ваўкалацкія ўладанні трапілі ва ўласнасць Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча-Слуцкага, які памёр у 1542 годзе. У 1558 годзе быў зацверджаны падзел маёнтка Валкалаты паміж трыма дзецьмі Юрыя Сямёнавіча, у выніку двор і мястэчка Валкалата сталі ўласнасцю Юрыя Юр’евіча Алелькавіча-Слуцкага. Падчас падзелу ад ваўкалацкіх уладанняў былі адлучаныя Сітцы, Вешняе, Праходы, Старое Сяло, Заўлічы і Гарадзішча[6].

У XVII стагоддзі Валкалата была ва ўладанні Долмат-Ісайкоўскіх, пазней — Бжастоўскіх.

У XVII стагоддзі мястэчка ў Ашмянскім павеце. У 1793 годзе ў Докшыцкім павеце, з 1802 года ў Вілейскім павеце Расійскай імперыі. З 1861 года — цэнтр воласці.

У 1921—1939 гадах Валкалата ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1940 года цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 года — у Глыбоцкім, з 1962 года — у Пастаўскім раёнах. З 1966 года Валкалата ў Докшыцкім раёне.

Насельніцтва

  • 1886 год — 246 жыхароў[4].
  • 1970 год — 374 жыхары[4].
  • 1995 год — 404 жыхары, 160 двароў[4].

Славутасці

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads