Вулька 2

аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вулька 2map
Remove ads

Ву́лька 2[1] (трансліт.: Vuĺka 2, руск.: Вулька 2; гістарычная назва — Вулька Каўтунаватая[A]) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Вулькаўскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўднёвы захад ад Лунінца.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

На заходняй ускраіне аграгарадка месціцца возера Вулька.

Remove ads

Гісторыя

У 1613 годзе Воля — сяло маёнтка Кажан-Гарадок Новагародскага павета Вялікага Княства Літоўскага, валоданне Мікалая Кішкі, 30 валок зямлі, каля 60 двароў[2].

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Кажан-Гарадоцкай воласці Пінскага павета Расійскай імперыі. Пад 1870 годам пазначаны 82 душы, сяло адносілася да Дзятлавіцкага праваслаўнага прыхода. На пачатку XX ст. вёска ў Кажан-Гарадоцкай воласці Пінскага павета. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і з кастрычніка 1920 года акупаваная польскімі войскамі. З 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Волька ў Кажан-Гарадоцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У 1930 годзе працаваў паравы млын (3 рабочыя, 1933), лесапільны завод[2].

З канца 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. У ліпені 1941 года вёска акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. Вызвалена ў ліпені 1944 года. На франтах загінулі 39 вяскоўцаў. Ад рук карнікаў загінулі 54 жыхары[2].

У 1949 годзе створаны калгас імя Чапаева1965 «Світанне»). Да пачатку 1970-х гадоў вёска электрыфікаваная і газіфікаваная. У 1970 годзе працавалі філія Лунінецкага камбіната бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі. Пасля Чарнобыльскай катастрофы ў зоне радыяцыйнага кантролю[2].

У 2002 годзе ў складзе калгаса «Світанне». Працуюць амбулаторыя, участак Палескай доследна-меліярацыйнай станцыі, лазнева-пральны камбінат, сярэдняя школа, Дом культуры, аддзяленне філіі «Беларусбанка», аддзяленне сувязі, магазін, дзіцячы сад[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • пач. XX ст. — 70 двароў, 502 жыхары
  • 1923 год — 87 двароў, 566 жыхароў (вёска і фальварак разам)
  • 1930 год — 783 жыхары
  • 1939 год — 1473 жыхары
  • 1970 год — 232 гаспадаркі, 1074 жыхары
  • 1994 год — 363 гаспадаркі, 1149 жыхароў
  • 1999 год — 1026 чалавек
  • 2002 год — 337 гаспадарак, 1096 жыхароў
  • 2005 год — 337 гаспадарак, 1120 жыхароў
  • 2010 год — 906 чалавек[3]
Remove ads

Заўвагі

  1. Пераназваная пасля ўваходжання ў БССР

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Вулька 2 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 215—216
  3. Дзяржкартгеацэнтр (руск.). maps.by.(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads