Ушанка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ушанкаmap
Remove ads

Уша́нка[1] (трансліт.: Ušanka, таксама Вуша́нка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вушанка. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 47 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1593 годзе Ушанка адносілася да маёнтка Зазер’е, уласнасць Служкаў, у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У канцы XVIII стагоддзя ўладанне Быкоўскіх[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўладанне Ваньковічаў. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзе сустракаюцца варыянты назвы Ужанка і Ушонка[4]. Паводле перапісу 1897 года фальварак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[5]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[6].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 — 8 жыхароў
  • 1908 — 3 двары, 31 жыхар
  • 1917 — 44 жыхары
  • 1966 — 76 жыхароў
  • 1999 — 30 жыхар
  • 2002 — 13 двароў, 25 жыхароў
  • 2010 — 18 жыхароў
  • 2012 — 8 гаспадарак, 12 жыхароў
  • 2019 — 10 жыхароў[8]

Спіс вуліц

  • Глыбоцкі завулак
  • Лясная вуліца
  • Музыкальная вуліца
  • Палявая вуліца[9]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads