Вядомыя асобы Капыля
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Вядомыя ўраджэнцы Капыля:








А
- Сцяпан Хусейнавіч Александровіч ({1921—1986) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, краязнаўца. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1955 г.
Б
- Аляксандр Багдановіч (урач) (1898—1983) — беларускі грамадскі дзеяч, урач. Доктар медыцынскіх навук.
- Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч (1900-?) — беларускі навуковец-медык. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
В
- Аляксей Віктаравіч Васілеўскі (нар. 1993) — беларускі футбаліст, абаронца.
Г
- Алесь Гурло (1892—1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, лінгвіст.
- Аляксей Васільевіч Гурло (1894—1960) — дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі (БДІНГ) у 1933—1935.
Ж
- Зміцер Жылуновіч (1887—1937) — беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928)
К
- Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (нар. 1946) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), доктар гістарычых навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).
- Сяргей Аляксандравіч Календа (нар. 1985) — беларускі пісьменнік і культуролаг.
- Леў Навумавіч Клейнбарт (1875—1950) — беларускі публіцыст, крытык, журналіст, літаратар. Даследчык асноўных тэндэнцый і кірункаў беларускага літаратурнага руху. Першы біёграф Янкі Купалы і адзін з першых даследчыкаў яго творчасці.
- Рэнальд Іванавіч Кныш (1931—2019) — савецкі трэнер па спартыўнай гімнастыцы.
М
- Міхаіл Іванавіч Мароз (1895—1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, выдавец.
- Мендэле Мойхер-Сфорым (1835—1917) — выбітны яўрэйскі пісьменнік, лічыцца заснавальнікам сучаснай свецкай яўрэйскай літаратуры на мове ідыш. Класік літаратуры на ідышы і на іўрыце. Быў настаўнікам у Яўрэйскім казённым вучылішчы.
Н
- Людміла Іванаўна Ніжэвіч (нар. 1964) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
П
- Сяргей Астапавіч Пятровіч (1931—1981) — беларускі тэатразнавец.
С
- Аляксандр Валянцінавіч Сыман (нар. 1977) — беларускі біятланіст, трохразовы чэмпіён Універсіяды, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2001 года ў эстафеце, двухразовы чэмпіён Еўропы, двухразовы чэмпіён свету па летнім біятлоне.
Т
- Уладзімір Пятровіч Талочка (нар. 1961) — беларускі архітэктар.
Х
- Мікола Хведаровіч (1904—1981) — паэт, празаік, перакладчык.
Ч
- Нічыпар Тодаравіч Чарнушэвіч (1900—1967) — беларускі паэт, перакладчык, драматург.
- Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч (1899—1937) — палітычны дзеяч БССР.
- Дзмітрый Сілыч Чарнушэвіч (1882—1938) — рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч БССР.
- Хведар Іосіфавіч Чарнышэвіч (1880— ?) — беларускі паэт, перакладчык.
Ш
- Фабіян Гіляравіч Шантыр (1887—1920) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
- Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч (нар. 1947) — беларускі фізік.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.