Вядомыя асобы Мсціслава
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы Мсціслава:






Remove ads
Б
- Анісся Давыдаўна Балоціна (1865—1939) — рэвалюцыянерка-народніца 1880-х гадоў.
- Віктар Міхайлавіч Бачкоў (1900—1981) — савецкі дзяржаўны дзеяч, Пракурор СССР у 1940—1943, генерал-лейтэнант (1944).
- Беньямін Мацвеевіч Басаў (нар. 1913) — савецкі беларускі жывапісец, графік.
- Ізраіль Мацвеевіч Басаў (1918—1994) — беларускі жывапісец і графік, найбольш яркі і самабытны прадстаўнік беларускага савецкага андэграўнду 1970-х — 1980-х. гг.
- Уладзімір Леанідавіч Белякоў (нар. 1948) — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Г
- Уладзімір Сяргеевіч Галушкевіч (1898—1964) — савецкі военачальнік, удзельнік Грамадзянскай, Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай вайны. Генерал-лейтэнант (1962).
- Арына (Ірына Паўлаўна) Глінская (1909—1997) — беларуская пісьменніца, савецкі спецыяліст у галіне педагогікі.
Д
- Дзмітрый Іванавіч Дубяга (1849—1918) — расійскі астраном.
Ж
- Ларыса Аляксандраўна Жуніна (1914—1981) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў (тэхналогіі шкла), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1970).
З
- Яўген Станіслававіч Зайцаў (нар. 1970) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
К
- Уладзілен Лазаравіч Калер (1925—2017) — вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Алена Аляксандраўна Караед (нар. 1966) — беларускі ўрач і палітык.
- Антоній Корсак (1764—1831) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
М
- Абрам Аншэлавіч Маневіч (1881—1942) — беларускі, украінскі і амерыканскі мастак.
- Рафал Маркіяновіч (1783—1856) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
- Наталля Васільеўна Маціеўская (нар. 1964) — беларускі ўрач-інфекцыяніст, гепатолаг. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар.
- Пётр Цімафеевіч Мсціславец (16 ст.—17 ст.) — друкар.
Н
- Ганна Аляксандраўна Новікава (нар. 1933) — вучоны ў галіне дэндралогіі.
П
- Уладзімір Пятровіч Пакроўскі (1929—1987) — Герой Сацыялістычнай Працы (1974).
- Палубес (17 ст.) — беларускі цаніннік 2-й паловы 17 ст.
- Адрыян Віктаравіч Прахаў (1846—1916) — украінскі гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Доктар мастацтвазнаўства (1879). Прафесар (1880).
Р
- Яўген Якаўлевіч Рэмез (1896—1975) — савецкі вучоны. Член-карэспандэнт АН УССР, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
С
- Іосіф Ізрайлевіч Сонкін (1910—2001) — савецкі скульптар. Член Саюза мастакоў РСФСР з 1948 г.
Т
- Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (1942—1992) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).
- Алег Анатолевіч Трусаў (нар. 1954) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ) у 1999—2017 гг.
Ш
- Кусіэль Саламонавіч Шыфрын (1918—2011) — геафізік. Стваральнік навуковай школы па оптыцы атмасферы і акіяна. Член Міжнароднага геафізічнага саюза, Амерыканскага аптычнага таварыства. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads