Алыча
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алыча́[1], сліва растапыраная[2], вішнясліва (Prunus divaricata) — пладовае дрэва або куст, від роду сліва сямейства ружакветных. Адна з зыходных форм слівы дамашняй (Prunus domestica).
Вядома некалькі падвідаў.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Кветкі |
![]() | ||||||||||
Плады |
Калючыя галінастыя шматствольныя дрэвы, часам кусты, з тонкімі буравата-зялёнымі парасткамі, вышынёй 3-10 метраў[1]. Ствол і старыя галіны пакрытыя цёмна-бурай карой[1].
Лісце яйкападобнае або прадаўгавата-эліптычнае, завостранае да верхавінак.
Кветкі белыя або ружаватыя, з'яўляюцца на парастках трэцяга года, распускаюцца раней за лісце ў пачатку мая[1]. Алыча пышна цвіце і пладаносіць.
Плады — невялікія круглявыя сакавітыя зялёныя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя, фіялетавыя ці амаль чорныя касцянкі да 2 см у папярочніку, часам падоўжаныя або пляскатыя, з лёгкім васковым налётам і слабой падоўжнай баразёнкай[1]. Спеюць у жніўні — верасні.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
У дзікім выглядзе і ў культуры алыча распаўсюджаная ў гарыстай мясцовасці на Цянь-Шані, Балканах, у Сярэдняй і Малой Азіі, у Іране, на Паўночным Каўказе і Закаўказзі, у Малдавіі і на поўдні Украіны[1].
Алычу апрацоўваюць у Расіі (у Краснадарскім краі, у Растоўскай, Курскай, Варонежскай, Бранскай абласцях і іншых рэгіёнах), на Украіне, у дзяржавах Азіі і ў Заходняй Еўропе.
На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана ў сярэдзіне ХІХ ст. з Паўночнага Каўказа і пашырылася на ўсёй тэрыторыі. Добра прыстасавалася да мясцовых умоў, зімаўстойлівая.
Святлолюбная, засухаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы і вільгаці.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
Алыча і яе культурныя сарты выкарыстоўваюцца як пладовая культура. Ураджайнасць дарослага дрэва да 300 кг. Плады ўтрымліваюць шмат 2,09—5,73 % цукроў, 3,12—3,75 % арганічных кіслот, у тым ліку лімонную і яблычную, і пекціну, вітаміны — C (да 12,6мг%) і каратын[1]. Плады алычы кісла-салодкія, выкарыстоўваюцца свежымі і ў кансерваваным выглядзе (кампот, сіропы, варэнне, павідла, жэле, усходняя пасціла — лаваш з высушанага на сонца пюрэ з размятых сліў, мармелад, сок, віно). Асноўны кампанент грузінскага соусу ткемалі.
Алыча з'яўляецца прышчэпай пры вырошчванні саджанцаў слівы (Prunus domestica), персіка (Prunus persica), абрыкоса (Prunus armeniaca), апыляльнікам для некаторых сартоў слівы.
Расліна ў пару цвіцення вельмі дэкаратыўна, таму выкарыстоўваецца пры закладцы садоў і ў ландшафтным дызайне. Культывуецца ў садах і парках. Ёсць адмысловая садовая форма алычы з пурпуровым лісцем, ружовымі кветкамі і цёмна-чырвонымі пладамі.
З насення культурных раслін атрымліваюць невысыхаючы тлусты алей, якім карыстаюцца ў медыцыне[4].
У народнай медыцыне плады ўжываюць як добры лекавы і дыетычны сродак пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, кашлю і захворваннях горла[1].
Вырошчванне ў культуры
Алычу размножваюць тронкамі, прышчэпкай і насеннем.
Для лепшага апылення ў садзе рэкамендуюць высаджваць адначасова 2—3 сарты.
Увосень застаецца доўга ў соку, з-за чаго акуліроўку яе адкладаюць да позняга лета. Алыча не асабліва пераборлівая да глебы, але аддае перавагу сухім глебам, пазбягаючы вільготных. Яна адчувальная да марозу, а таму для атрымання трывалых дрэў варта прышчэпліваць ля кораня.
Захворванні і шкоднікі
Пашкоджваецца Capnodis tenebrionis, Perotis lugubris, шчытоўка коскападобная (Lepidosaphes ulmi); паражаецца клястэраспарыёзам, грыбком Exoascus pruni, які вызывае кішэнькі слівы[5].
У культуры
Хаця квiтнее першай алыча, |
Анатоль Балуценка. «Вясновы імпэт»[6] |
Квітнеючае дрэва алычы паказана на карціне аўстралійскага мастака Вальтэра Уітнерса .
- В. Уітнерс . «Дрэва алычы»
Зноскі
- Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Алыча (слива растопыренная) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 20-23. — 200 с. — 130 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
- Абрикосов Х. Н. и др. Слива // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 341. Архівавана 7 студзеня 2012.
- Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 164. — ISBN 5-06-000085-0.
- Алыча (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads