Гардзей Іванавіч Леўчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гардзей Іванавіч Леўчанка (20 студзеня (1 лютага) 1897, Дуброўка, цяпер Бараніўскі раён, Жытомірская вобласць — 26 мая 1981) — савецкі ваенна-марскі дзеяч, адмірал (1944).

Хуткія факты Гардзей Іванавіч Леўчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Са жніўня 1937 па студзень 1938 года — начальнік штаба, а са студзеня 1938 па красавік 1939 года камандаваў Балтыйскім флотам. З красавіка 1939 года намеснік наркама ВМФ СССР.

У Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гадоў як прадстаўнік ваенна-марскога камандавання ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Мікалаева, Севастопаля, камандаваў войскамі Крыму (22 кастрычніка — пачатак лістапада 1941).

У лістападзе 1941 года, пасля здачы Керчы, арыштаваны, прызнаў сябе вінаватым у паражэнстве і паніцы, даў паказанні на Р. І. Куліка. 29 студзеня 1942 года асуджаны па артыкуле 193-21 п. «Б» КК РСФСР да 10 гадоў пазбаўлення волі. Аднак 31 студзеня 1942 года памілаваны і паніжаны ў званні да капітана 1-га рангу.

У 1942—1944 гадах камандаваў Ленінградскай, а затым Кранштацкай ваенна-марской базай, удзельнічаючы ў абароне Ленінграда. Забяспечваў транспарціроўку і забеспячэнне войскаў у час прарыву блакады. Кіраваў дэсантнай аперацыяй па захопе вострава Сомерс у Фінскім заліве 8 ліпеня 1942 г., якая скончылася поўнай гібеллю дэсанту і значнымі стратамі ў караблях (8 катараў).

З красавіка 1944 года — намеснік наркама ВМФ СССР.

Remove ads

Зноскі

  1. Левченко Гордей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 23 сакавіка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads