Гейшышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гейшышкіmap
Remove ads

Гейшышкі або Гейсішкі[3], таксама Ге́йсішкес[4] (літ.: Geisiškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад Дукштаў і за 6 км на паўднёвы ўсход ад Кернава, каля аўтадарогі 116.

Хуткія факты Гейшышкі, Краіна ...

Праз вёску праходзіць дарога на Кернава. На паўднёвым захадзе цячэ рака Вілія (Нярыс), а на паўночным захадзе знаходзіцца аднайменнае возера Гейшышкі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Юраўская царква ў пачатку XX стагоддзя

Гіпатэтычная ранняя гісторыя

Паводле гіпотэзы гісторыка Алега Ліцкевіча, згаданы ў Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх пад 1390 годам «гарадок» на правым беразе Віліі каля Кернава, магчыма, адпавядае сучасным Гейшышкам. У розных спісах летапісу сустракаецца сем варыянтаў напісання назвы паселішча каля таго «гарадка», які Ліцкевіч звязвае з тытульным уладаннем літоўскага баярына Судзімонта, вядомым як Wesisken. На карысць гэтай версіі сведчыць і знаходка ў XIX стагоддзі вялікай колькасці чалавечых костак на палях каля Гейшышак, што мясцовыя жыхары тлумачылі як вынік даўняй бітвы[5].

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

У другой палове XVIII стагоддзя Гейшышкі ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Белазораў[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX стагоддзі ўласнасць Гедройцаў. У 1866 годзе ў шляхецкім фальварку Гейшышкі быў 1 двор, 69 жыхароў (1 праваслаўны, 64 каталікі і 4 караімы). Была праваслаўная царква (парафія Еўропа)[1]. Уваходзіў у склад Майшагольскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Гейшышкі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[7]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[8].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Гейшышкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

Thumb
Вулачка ў Гейшышках

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Да пачатку XXI ст. у вёсцы дзейнічалі школа і паштовае аддзяленне.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Свята-Георгіўеская царква ў Гейшышках
  • праваслаўная царква Святога Георгія Пераможцы (1865).
  • Праваслаўныя могілкі

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads