Герхард Эртль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герхард Эртль
Remove ads

Герхард Эртль (ням.: Gerhard Ertl; нар. 10 кастрычніка 1936(1936-10-10)[1][2][…], Штутгарт[3][4][…]) — нямецкі вучоны-хімік, кіраўнік Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка (19862004), ганаровы прафесар, лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (1998), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2007 года.

Хуткія факты Герхард Эртль, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Герхард Эртль нарадзіўся ў Штутгарце. З 1955 да 1957 года ён вучыўся ў тэхнічным універсітэце Штутгарта, затым у Парыжскім універсітэце (1957—1958) і Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга і Максімільяна (1958—1959).

Пасля прысуджэння звання доктара філасофіі, ён стаў асістэнтам і лектарам у Мюнхенскім тэхнічным універсітэце (1965—1968). З 1968 па 1973 год Герхард Эртль быў прафесарам і дырэктарам у Гановерскім тэхнічным універсітэце. Быў таксама прафесарам у інстытуце фізічнай хіміі Універсітэта імя Людвіга і Максіміліяна ў Мюнхене (1973—1986). На працягу 1970-х і 1980-х гадоў вучоны чытаў лекцыі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, ва ўніверсітэце Вісконсін-Мілуокі і Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1986 годзе ён стаў прафесарам у Вольным універсітэце Берліна і ў Берлінскім тэхнічным універсітэце.

У 1986 годзе Герхард Эртль заняў пасаду дырэктара Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка, які ўзначальваў да 2004 года. У 1996 годзе ён стаў прафесарам у Берлінскім універсітэце імя Гумбальта.

Remove ads

Навуковыя даследаванні

Герхард Эртль дэталёва даследаваў малекулярны механізм каталітычнага сінтэзу аміяку на жалезе (працэс Габера-Боша) і каталітычнага акіслення монааксіду вугляроду на паладый. Ён адкрыў важную з’яву вагальных рэакцый на плацінавых паверхнях і, выкарыстоўваючы фотаэлектронны мікраскоп, упершыню сфатаграфаваў вагальныя змены ў структуры паверхні і пакрыцці, якія адбываюцца ў ходзе рэакцыі.

Узнагароды і званні

Эртль падзяліў з Габорам Саморжаем з Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі прэмію Вольфа па хіміі ў 1998 годзе за «асаблівы ўклад у галіне навукі аб паверхнях у цэлым і за тлумачэнне фундаментальных механізмаў гетэрагенных каталітычных рэакцый на асобнай крышталічнай паверхні ў прыватнасці».

Герхард Эртль атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2007 годзе за даследаванні хімічных працэсаў на цвёрдых паверхнях.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1986)[9], Папскай акадэміі навук (2010)[10], член-карэспандэнт Аўстрыйскай акадэміі навук (2001)[11], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2002), Расійскай акадэміі навук (2011)[12].

Цікавыя факты

У гонар Герхарда Эртля ў 2011/2012 навучальным годзе была праведзена Міжнародная алімпіяда па асновах навук (па хіміі)[13].

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads