Даўбучкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўбучкі (трансліт.: Daŭbučki, руск.: Довбучки), часам Даўбуцішкі — былая вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Сінькоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на поўдзень ад горада Смаргонь.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паселішча ўпершыню згадваецца ў канцы XVI стагоддзя ў інвентары пад назвай Далбуцішкі, ва ўладанні Алікеча Бекгімовіча, адносілася да аднаймённага маёнтка[1]. Насельніцтва двароў маёнтка складалі татары[2]. У дакументах сустракаліся назвы: Далбуцішкі, Далбуцінскае, Даўбуцішкі, Даўбучкі[3]. Уваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4]. Знаходзілася адна з найстарэйшых татарскіх асад паміж Мысай і Беніцай[5]. У другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзяў уласнасць Крычынскіх, Талькоўскіх[6]. У пачатку XX стагоддзя ваколіца з млынам Талькоўскага была ў Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 годзе ў вёсцы быў 31 жыхар (16 мужчын, 15 жанчын)[3].

Remove ads

Славутасці

Thumb
Даўбуцкая мячэць у 1934 годзе. Фота Яна Булгака

У вёсцы знаходзілася мячэць, якую перавезлі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads