Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Гаўрылавіч Сухава́раў (30.5 (12.6).1904, Жакаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 4 сакавіка 1983, Курган) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
З сялян. Член КПСС з 1930 года. З 1920 года працаваў вучнем у кравецкай майстэрні, з 1925 года цясляром, шахцёрам у Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1926 года. Скончыў палкавую школу малодшых камандзіраў пры 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі[1][2]. Быў пакінуты ў школе на пасадзе старшыны. У 1931 годзе паступіў у Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча і пасля яго заканчэння быў прызначаны камандзірам роты[1][2].У 1935 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваеннай акадэіі механізацыі і матарызацыі РСЧА[1][2]. Са жніўня 1939 года камандаваў асобным танкавым батальёна[1][2]м. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну восенню 1939 года[1][2]. У 1941 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Стэпавым, 1-м Украінскім, Далёкаўсходнім франтах, камандзір танкавага палка, брыгады. Вызначыўся ў баях за вызваленне Кіева. 5 лістапада 1943 года полк Сухаварава прарваў варожую абарону і перарэзаў 5 дарог на Кіеў. У гэтых баях полк знішчыў 23 гарматы, 24 кулямёты, 4 машыны з боепрыпасамі, каля батальёна салдат і афіцэраў праціўніка.
З верасня 1944 года гвардыі падпалкоўнік Сухавараў камандзір 51-й гвардзейскай танкавай брыгады.
Удзельнік вайны з Японіяй 1945 г., разгрому Квантунскай арміі. Да 1957 года Д. Г. Сухавараў на службе ў Савецкай Арміі, да 1965 года на адміністрацыйнай рабоце. Пражываў у Кургане. Працаваў начальнікам канторы пасажырскай аўтагаспадаркі, з 1960 года дырэктарам Курганскага вучэбна-курсавога камбіната аўтамабільнага транспарту[1]. У 1965 годзе пайшоў на пенсію[1]. Вёў работу па патрыятычным выхаванні моладзі.
Remove ads
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года гвардыі падпалкоўніку Д. Г. Сухавараву прысвоена званене Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[3].
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 2 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 2 ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- медалі.
Таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Remove ads
Памяць
У горадзе Курган на доме, у якім жыў Д. Г Сухавараў, устаноўлена мемарыяльная дошка[2]. У гонар Д. Г. Сухаварава названа адна з вуліц Кургана[1].
Зноскі
- Праект «Память народа» (руск.)
- Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў на сайце «Героі краіны»
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads