Дзяніс Віктаравіч Гружэўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Гружэўскі (нар. 10 сакавіка 2000, Смаргонь) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец смаргонскай ДЮСШ, на юнацкім узроўні гуляў за гродзенскі «Нёман» і Акадэмію АБФФ, у 2017 годзе далучыўся да «Мінска», дзе на наступны год стаў выступаць за дубль, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА. У лютым 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[3], дзе стаў іграком стартавага складу.
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[4], дзе таксама замацаваўся ў аснове, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года[5]. У студзені 2021 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Гомелем» (1:1). У далейшым часам з’яляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, але часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2016 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года быў у складзе юніёрскай зборную Беларусі (да 19 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.
Дасягненні
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads