Remove ads

Дрыскі ўмацаваны лагер — умацаваны лагер Рускай арміі часоў вайны 1812 года. Створаны ў рамках плана генера-лейтэнанта Карла Пфуля, які прадугледжваў адступленне войск з пазбяганнем генеральных бітв да прыбыцця на ўмацаванні.

Thumb
Карта-схема з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
Thumb
А. Апсіт. «Ваенная нарада ў Дрысе»

Стварэнне

Па даручэнню Барклая дэ Толі падпалкоўнік Людфіг фон Вальцоген павінен быў знайсці зручнае для пабудовы ўмацаванага лагеру паміж Дняпром і Дзвіной. З чэрвеня па верасень 1811 года ён вывучаў вялікія прасторы: ад Рыгі да Дзісны, шляхі ВільняДынабургДрыса, Вільня — МінскОрша, Віцебск — Орша — МагілёўБыхаў, Быхаў — БабруйскНясвіжСлонімПружаныКобрынБрэст, Брэст — ДубнаЖытомірКіеў. У кастрычніку Вальцоген прыбыў у Пецярбург. За гэты час падпалкоўнік дасылаў ваеннаму міністру падрабязныя апісанні дарог і пазіцый, стан агледжаных крэпасцей і агульныя меркаванні аб будучым тэатры ваенных дзеянняў. Менавіта ён і выбраў найбольш зручнае месца для пабудовы лагера ў лукавіне ракі Заходняя Дзвіна насупраць павятовага горада Дрыса (сучасны Верхнядзвінск). Лагер павінен быў знаходзіцца на флангу праціўніка.

12 красавіка 1812 года пад кіраўніцтвам палкоўніка Эйхана пачаліся будаўнічыя працы. Рабочай сілай забяспечыў беларускі ваенны губернатар Аляксандр Вюртэмберскі, які распарадзіўся адправіць Эйхану 2500 сялян. Рабочыя прыбылі з Дзісенскага, Дрысенскага, Дынабургскага, Рэжыцкага, Полацкага, Гарадоцкага, Суражскага, Себежскага і іншых паветаў. Частка з іх уцякала, так як была стомлена ад знясільваючай працы і недахопу харчавання. Праз кожныя тры тыдні рабочыя мяняліся. Аплата па тых часах была дастаткова высокай: 15—20 капеек у дзень. Будаўніцтва працягвалася два месяцы.

Remove ads

Апісанне

Для ўмацаванняў рабочыя цалкам высеклі лес паміж вёскамі Кукішы, Шчэберы, Слабада. Рабочыя ўручную насыпалі 11 рэдутаў, пабудавалі з дрэваў засекі і палісады — умацаванні з завостраных бярвенняў, укапаных у зямлю. Было пабудавана дзесяць батарэй, перад якімі былі равы, глыбінёй да двух і шырынёй да шасці метраў. Найбольш марудна ішла пабудова рэдутаў №3 і № 4 і егерскіх умацаванняў насупраць іх, таму што там было многа вады, а таксама трэба было выкапаць шматлікія пні. Памеры лагеру склалі 4,3 кіламетры ў даўжыню і 3,2 кіламетры ў шырыню.

Асноўныя рэдуты размяшчаліся паміж вёскамі Брэдзева, Путры (Слабада), Шчэберы, Барсукі, Дварчаны. Кожны рэдут першай лініі прыкрываўся акопам для пяхоты. Даўжыня іх складала 80—100 сажняў. Рэдуты другой лініі размяшчаліся на адлегласці 200—300 сажняў. Вышыня іх дасягала 4—5 метраў. Яны былі акружаны яшчэ воўчымі ямамі. З левага флангу, каб французы не маглі непрыкметна падыйсці, была створана засека з высечанага лесу, якая складала ў даўжыню 2,5 кіламетры і такіх засек было тры лініі. Для зносін з правым берагам былі пабудаваны чатыры пантонныя масты, якія на нашым беразе былі прыкрыты трымя прадмоставымі ўмацаваннямі. Акрамя таго, былі пабудаваны масты на рэках Заходняя Дзвіна, Дрыса, Дзісна і Друйка. Для больш зручнага руху пабудаваны, або добраўпарадкаваны і пашыраны дарогі БраслаўПераброддзеМёрыДзісна, Браслаў — ЗабалоццеМілашоваЛявонпаль — Дрыса, Друя — Лявонпаль — Дрыса. Да сучаснасці сярод жыхароў Верхяндзвінскага, Браслаўскага і Мёрскага раёнаў гэтыя шляхі вядомыя як «лініі» або «французскія дарогі».

Remove ads

Баявыя дзеянні

У чэрвені 1812 года, з пачаткам уварвання Напалеона ў Расію, 1-я армія дэ Толі (120 000 чалавек) накіравалася ў бок Дрысы. За рускімі рухаліся чатыры французскія карпусы. 8 ліпеня ў лагер прыбыў імператар Аляксандр I. Падчас агляду выявілася пагроза, што праціўнік здольны прарваць умацаванні і знішчыць рускія войскі. На другі дзень васпан склікаў ваенную нараду ў Бялькоўшчыне, на якой прыстунічалі Аляксей Аракчэеў, Аляксандр Балашоў, Сяргей Валконскі, а таксама Фуль, дэ Толі і Вальцоген. Усе выказаліся за адступленне з лагера.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads