Дуброўка серабрыстая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуброўка серабрыстая[1] (Potentilla argentea) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Ужываецца ў медыцыне.
Remove ads
Назва
Дуброўка серабрыстая, гарлянка, гарлянка белая, дуброўка, дуброўка-срэбнік, сярэбнік[2][3][4], жабнік[5], гартанная трава[2].
Апісанне

Карэнішча магутнае, клубнепадобнае, дравяністае, апранутае бурымі рэшткамі прылісткаў.
Сцёблы дугападобна прыўздымаюцца, часцей слабаватыя, стройныя, 10—30 см вышынёй, добра пакрытыя лісцем, апранутыя, гэтак жа як чарашкі і кветаложу, белым або сіваваты лямцом з прымешкай рэдкіх простых валасінак.
Суквецце друзлае, шчыткападобна-венікавае, шматкветкавае, растапыранае; кветкі часцей на караткаватых кветаножках, небуйныя, 10—12 мм у дыяметры; кубачак нягуста шаравата-зелянява-лямцавы, з прымешкай доўгіх валасінак.
Remove ads
Арэал і біялогія

Лапчатка серабрыстая распаўсюджаная ў Еўропе (Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, у тым ліку Сардзінія, Паўночная Македонія, Славенія, Румынія, Францыя, у тым ліку Корсіка, Іспанія), у некаторых раёнах Паўднёва-Заходняй Азіі (Афганістан, Іран, Турцыя), у Манголіі, Кітаі. Яе даволі часта можна сустрэць у Цэнтральнай Еўропе, еўрапейскай часткі Расіі, у Беларусі, краінах Прыбалтыкі, Малдавіі, на Украіне, Каўказе (Арменія, Азербайджан, Грузія), у Заходняй (Алтай, Горна-Алтайская Рэспубліка, Курганская, Новасібірская, Омская, Цюменская вобласці)) і Усходняй Сібіры (Іркуцкая, Кемераўская, Томская вобласці, Краснаярскі край), у Сярэдняй Азіі (Казахстан, Кіргізія)[6].
Расце ўздоўж дарог, чыгуначных ліній, жвірных кар'ераў і па краях скал, на мурожных і лясных лугах, пашах, разрэджаных хваёвых і змешаных лясах, палях, пакладах. Аддае перавагу сухім або ўмерана вільготным, пясчаным і галечным рудэральным глебам. Пазбягае вапнавых глеб.
Хімічны склад
Карэнішчы ўтрымоўваюць дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, эфірны алей, трыцэрпеноіды, фенолы, фенолкарбонавыя кіслоты, ліпіды.
У лісці знойдзеныя фенолы, фенолкарбонавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, флаваноіды.
Ужыванне
Медыцына
Карэнішча, траву і лісце выкарыстоўваюць у лячэбных мэтах. Расліна валодае супрацьзапаленчымі, звязальнымі, агульнаўмацавальнымі і бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Адвар, настойку карэнішчаў ужываюць пры паносах, энтэрытах, энтэракалітах, дызентэрыі, язвавых калітах з крывацёкам з кішачніка, гастрытах, язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, як жоўцегонны сродак пры жаўтусе, халецыстытах, халангітах, вострых і хранічных гепатытах, цырозу печані, пры падагры, рэўматызме, язвавым каліце. Настой каранёў — пры нефрыце. У дэрматалогіі ўнутр прызначаюць пры васкулітах, вонкава — пры экзэме, нейрадэрміце, расколінах скуры верхніх і ніжніх канечнасцей і слізістых абалонак. У выглядзе аплікацый адвар дуброўкі прызначаюць таксама пры гемароі і патлівасці ног. Парашок карэнішчаў выкарыстоўваюць пры лячэнні ран, апёкаў, мокнучых ранах, пры вонкавых крывацёках.
У народнай медыцыне адвар дуброўкі серабрыстай выкарыстоўваюць, акрамя таго, пры сухотах лёгкіх, эмфізэме, малакроўі, ахіліі страўніка.
Іншае
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Potentilla argentea L. Архівавана 20 студзеня 2009. (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads