Езна

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Езна
Remove ads

Е́зна[2], таксама Е́знас (літ.: Jieznas) — горад у Прэнскім раёне Ковенскага павета Літвы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтр Езнаўскай сянюніі.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

Размешчаны за 16 км на ўсход ад Прэнаў, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Коўні, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кашадары. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1492 годзе, уладанне вялікага князя (двор, цэнтр воласці Ковенскага павета). З 1507 года — ва ўладанні Галоўчынскіх, ад 1633 — Пацаў[3]. У 1581 годзе ўпершыню згадваецца як мястэчка. У пачатку XVII стагоддзя тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазней у касцёл. У 1645 годзе пры касцёле заснавалі шпіталь.

У 1710 годзе мястэчка атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. У 1776 годзе ў Езне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крам, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 года дзейнічала школа.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

З 1918 года — у складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1952—1960 гадах — цэнтр Езнаскага раёна. У 1956 годзе атрымаў статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1719 год — 50 чал.
  • 1795 год — 372 чал.
  • 1866 год — 553 чал., з іх 375 каталікоў, 170 іўдзеяў, 5 магаметанаў, 3 праваслаўныя[4].
  • 1897 год — 1255 чал.
  • 1923 год — 989 чал.
  • 1959 год — 797 чал.
  • 1979 год — 1854 чал.
  • 1989 год — 2,1 тыс. чал.[5]
  • 2001 год — 1476 чал.
  • 2010 год — 1300 чал.
  • 2023 год — 1024 чал.

Эканоміка

За савецкай акупацыяй у горадзе быў філіял Каўнаскага завода электрарухавікоў, дзейнічала швейная вытворчасць[6].

Славутасці

Thumb
Касцёл Святых Міхаіла Арханёла і Яна Хрысціцеля
  • Касцёл Святых Міхаіла Арханёла і Яна Хрысціцеля (XVII ст.)
  • Палац Пацаў (XVII ст., захавалася частка аднаго крыла)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads