Конкурс песні Еўрабачанне 2009
54-ы конкурс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Конкурс песні Еўрабачанне 2009» стаў 54-м конкурсам Еўрабачанне. Праходзіў з 12 па 16 мая 2009 года ў СК «Алімпійскі» ў Маскве. Спачатку прыняць удзел у конкурсе збіраліся 43 краіны. Славакія заявіла, што вяртаецца ў конкурс, а Сан-Марына адмовілася ад удзелу з-за фінансавых праблем. Пазней Грузія адмовілася ад удзелу ў конкурсе — удзельнікаў стала 42. 7 мая было афіцыйна аб’яўлена, што вядучымі паўфіналаў будуць Андрэй Малахаў і Наталля Вадзянава, а вядучымі фінала — Іван Ургант і Алсу. Пераможцам конкурсу стал удзельнік з Нарвегіі Аляксандр Рыбак. У выніку фінальнага галасавання ён набраў 387 балаў, і абыйшоў свайго бліжэйшага канкурэнта — Ёхану з Ісландыі на 169 балаў.
Remove ads
Remove ads
Жэрэб’ёўка
30 студзені 2009 года ў Маскве прайшла традыцыйная жараб’ёўка краін-удзельніц конкурсу песні «Еўрабачанне 2009». У шасці празрыстых кошыках ляжалі рускія матрошкі, у якіх знаходзіліся назвы краін-удзельніц. 38 краін, якія павінны былі прыняць удзел у паўфіналах, былі падзеленыя на 6 кошыкаў. У чатырох кошыках знаходзілася па шэсць матрошак а ў двух — сем. Жараб’ёўку праводзіла папулярная тэлевядучая музычных праектаў Першага канала Яна Чурыкава.
Remove ads
Фармат
У гэтым годзе ўдзельнікамі конкурса сталі прадстаўнікі 42 краін. У чэрвені 2008 года, у Афінах (Грэцыя), прайшла нарада Вяшчальнага Саюза, на якім вылучалася прапанову пазбавіць «Big 4» (Францыя, Германія, Іспанія і Вялікабрытанія) аўтаматычнага месца ў фінале конкурсу. Тым не менш, было пацверджана, што гэтыя краіны захоўваюць гэту прывілей у 2009 годзе. Астатнія 37 краіны былі падзеленыя на два паўфіналы. Фінал складаўся з прадсаўнікоў «Big 4», краіны-гаспадыні (Расія) і 20 краін — паўфіналістаў.
Remove ads
Месца правядзення
Пасля перамогі Дзімы Білана з песняй «Believe» на конкурсу 2008 года ў Бялградзе (Сербія), Расія атрымала права на правядзенне конкурсу. Уладзімір Пуцін, прэм’ер-міністр Расіі, аб’явіў, што конкурс будзе праходзіць у Маскве, а Першы канал (Расія) заявіў аб тым, што конкурс будзе праведзены ў спартыўным компексу «Алімпійскі».
Удзельнікі былых конкурсаў
Мальта. К’яра, Еўрабачанне 1998, 3 месца; Еўрабачанне 2005, 2 месца
Грэцыя. Сакіс Рувас, Еўрабачанне 2004, 3 месца
Паўфіналы
1-ы паўфінал
У першым паўфінале галасуюць Германія і
Вялікабрытанія
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads