Жан-Поль Бельмандо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жан-Поль Бельмандо (фр.: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933[1][2][…], Нёі-сюр-Сен, Францыя[3][4][…] — 6 верасня 2021[5][6][…], VII акруга Парыжа, Францыя[7]) — французскі акцёр, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфесце «французскай новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханні» (1960).
У першых сваіх карцінах ён стварыў вобраз маладога бунтара з захапляльнай усмешкай і стаў адным з любімых акцёраў еўрапейскай моладзі. Часцей за ўсё гуляў вострахарактарныя ролі ў камедыях і баевіках.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 красавіка 1933 года ў Нёі-сюр-Сен.
Вучыўся на курсах драматычнага мастацтва ў П. Дзюкса і Р. Жырара. Працаваў y парыжскіх тэатрах.
З 1956 года — у кіно. Глыбіня драматычнага даравання і здольнасць да пераўвасаблення найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні», «Пісьмы паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, свяшчэннік» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі», «Адвержаныя» (паводле В.Гюго) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч долараў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсць хто», 1979; «Прафесіянал» і «Ас з асаў», 1982; «Авантурысты», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадзюсар («Ставіскі», 1974, выканаў галоўную ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963).
Памёр 6 верасня 2021 года[11].
Remove ads
Фільмаграфія
- «Анёл на зямлі» (1959) — Мішэль
- «На апошнім дыханні» (1960),
- «Пісьмы паслушніцы» (1960),
- «Чачара» (1960),
- «Жанчына ёсць жанчына» (1960),
- «Леон Марэн, свяшчэннік» (1961),
- «Славутыя любоўныя гісторыі» (1961),
- «Картуш» (1962),
- «Дражэ з перцам» (1963) — Раймон, легіянер
- «Сто тысяч долараў на сонцы» (1964),
- «Чалавек з Рыа» (1964),
- «Шалёны П’еро» (1965),
- «Злодзей» (1967),
- «Барсаліна» (1969) — Франсуа Капэла
- «Цудоўны» (1973)
- «Ставіскі» (1974)
- «Труп майго ворага» (1976),
- «Хто ёсць хто» (1979),
- «Прафесіянал» (1981),
- «Ас з асаў» (1982),
- «Авантурысты» (1984),
- «Вясёлы Вялікдзень» (1985)
- «Адвержаныя» (1995).
- «Адзін шанец на дваіх» (1998) (Леа Брасак)
- «Чалавек і яго сабака» (2021) (Шарль)
Remove ads
Узнагароды
Кінаўзнагароды
- Кінапрэмія «Сезар» (1989) за фільм «Пястунок лёсу»
Дзяржаўныя ўзнагароды
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Зноскі
- Jean-Paul Belmondo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jean-Paul Belmondo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- BFI Film & TV Database
- Jean-Paul Belmondo est mort / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- Fichier des personnes décédées mirror Праверана 15 кастрычніка 2021.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
- Le Maitron — 1964.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads