Калоніі Францыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калоніі Францыі
Remove ads

Французская каланіяльная імперыя (фр.: L’Empire colonial français) — сукупнасць каланіяльных уладанняў Францыі ў перыяд паміж 15461962 гадамі. Як і Брытанская імперыя, Францыя мела каланіяльныя тэрыторыі ва ўсіх рэгіёнах свету, але яе каланіяльная палітыка значна адрознівалася ад брытанскай. Рэшткамі некалі шырокай каланіяльнай імперыі з'яўляюцца сучасныя заморскія дэпартаменты Францыі (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка і інш.) і асобая тэрыторыя sui generis (востраў Новая Каледонія) Сучаснай спадчынай французскай каланіяльнай эпохі з'яўляецца таксама саюз франкамоўных краін (Франкафонія).

Thumb
Калоніі Францыі
Thumb
Эвалюцыя Французскай каланіяльнай імперыі (год паказаны ў левым верхнім вугле)
Remove ads

Гісторыя

У эпоху вялікіх адкрыццяў Францыя стала трэцяй па ліку еўрапейскай краінай (пасля Партугаліі і Іспаніі), якая ўключылася ў даследаванне і каланізацыю заморскіх тэрыторый. У адрозненне ад дзвюх іберыйскіх краін, французы праяўлялі цікавасць як да трапічных, так і да ўмераных шырот. Да прыкладу, у 1535 годзе француз Жак Карцье даследаваў вусце ракі Святога Лаўрэнція, паклаўшы пачатак калоніі Новая Францыя, якая некалі займала ўсю цэнтральную частку Паўночнаамерыканскага кантынента.

Асаблівасці

Першапачаткова Францыя мела найбольш спрыяльныя ўмовы для стварэння вядучай каланіяльнай імперыі. Французы пачалі сур'езна цікавіцца заморскімі даследаваннямі амаль на 70 гадоў раней за іх галоўнага еўрапейскага канкурэнта — Англіі. Больш таго, насельніцтва Францыі больш чым утрая перавышала брытанскае. Аднак унутрыпалітычная нестабільнасць, слабасць гандлёва-эканамічнай інфраструктуры, а таксама фактычны правал мадэлі перасяленчага каланіялізму адсунуў Францыю на другое месца да сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Remove ads

Храналогія

Найбольш прыкметна на эвалюцыі французскай каланіяльнай імперыі адбілася суперніцтва Францыі і Вялікабрытаніі, якое дасягнула апагею ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, завяршыўшыся перамогай апошняй. Храналагічна гісторыю французскага каланіялізму можна падзяліць на наступныя перыяды:

  • Першая французская каланіяльная імперыя ўмоўна існавала ў 1546—1809 гадах, дасягнуўшы плошчы каля 8 013 624 км², пераважна ў Паўночнай Амерыцы.
    • Парыжскі дагавор 1763 года пазбавіў Францыю вялікіх земляў у Паўночнай Амерыцы на тэрыторыі цяперашніх Канады і ЗША, а таксама ў Сенегале.
    • Продаж Луізіяны ў 1803 годзе, Гаіцянская рэвалюцыя 1804 года і захоп партугальцамі Французскай Гвіяны ў 1809 годзе канчаткова разбурылі першую каланіяльную імперыю.
  • Другая французская каланіяльная імперыя ўмоўна існавала ў 1814—1962 гадах, дасягнуўшы ў 1943 годзе плошчы каля 13 500 000 км² (9,0 % плошчы зямной паверхні планеты), пераважна ў Афрыцы і Азіі.
    • У 1814 годзе Вялікабрытанія і Партугалія вярнулі Францыі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай.
    • У 1830 годзе ўварванне французаў у Алжыр паклаў пачатак шырокай каланізацыі Афрыкі і Азіі.
    • Дэкаланізацыя гэтых тэрыторый адбывалася ў 19451962 гадах.

Пры гэтым толькі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай, кантраляваліся Францыяй у перыяды як першай, так і і другой імперый.

Дынаміка колькасці насельніцтва (1919—1939)

Thumb
Насельніцтва Французскай каланіяльнай імперыі ў 19191939 гг.
 1921  1926  1931  1936 
Метраполія Францыі39.140.00040.710.00041.550.00041.500.000
Калоніі, пратэктараты і падмандатныя тэрыторыі55.556.00059.474.00064.293.00069.131.000
Усяго94.696.000100.184.000105.843.000110.631.000
Працэнт ад сусветнага насельніцтва5,0 % —5,1 %-
Крыніцы: INSEE,[1] SGF[2]
Remove ads

Геаграфічны ахоп

У наступным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай ці блізкай да яе залежнасці ад Францыі.

У Азіі

У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы

У Афрыцы

У Акіяніі

Thumb
Імперыя Напалеона і залежныя дзяржавы ў 1811 годзе

Уладанні і васальныя тэрыторыі Францыі часоў напалеонаўскіх войнаў

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads