Кларк элемента

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кларк — абсярэдненае ўтрыманне, доля хімічнага элемента ў буйной геахімічнай сістэме (зямной кары, літасферы, атмасферы, гідрасферы, біясферы, на Зямлі ў цэлым) або ў космасе ці Сусвеце.

Кларкі падаюцца ў аб’ёмных, масавых або атамных далях, працэнтах (%), праміле, мільённых далях (ppm; грам на тону), або ў выглядзе адносінаў да ўтрымання найбольш распаўсюджанага з элементаў.

Амерыканскі вучоны Ф.У. Кларк упершыню абагульніў даследаванні па сярэднім ўтрыманні элементаў у зямной кары (да глыбіні 16 кіламетраў) у 1889 годзе. Назва «кларк» прапанаваная ў 1923 годзе савецкім вучоным А.Е. Фэрсманам.

Велічыні кларкаў розных элементаў адрозніваюцца ў мільёны разоў у залежнасці ад устойлівасці ядраў і механізмаў пераразмеркавання элементаў у сістэмах, што разглядаюцца. У космасе рэзка пераважаюць найлягчэйшыя элементывадарод і гелій (99,99%), у зямной карыкісларод, алюміній, жалеза, кальцый, магній, натрый, калій, тытан, марганец, вадарод (99%), у гідрасферыкісларод і вадарод.

Веданне Кларкаў элементаў важны пры пошуках і прамысловай ацэнцы радовішчаў карысных выкапняў і экалагічных даследаваннях забруджвання навакольнага асяроддзя.

Remove ads

Кларкі элементаў у зямной кары

Ніжэй прыведзены кларкі элементаў (у масавых працэнтах) для зямной кары. Элементы размешчаны ў па­радку змяншэння іх распаўсюджанасці.

Нумар п/п Элемент Кларк, мас.%
1. О 49,5000
2. Si 25,8000
3. Al 7,5700
4. Fe 4,7000
5. Ca 3,3800
6. Na 2,6300
7. Ka 2,4100
8. Mg 1,9500
9. H 0,8800
10. Ti 0,4100
11. Cl 0,1900
12. Р 0,0900
13. З 0,0870
14. Mn 0,0850
15. S 0,0480
16. N 0,0300
17. Rb 0,0290
18. F 0,0280
19. Ba 0,0260
20. Zr 0,0210
21. Cr 0,0190
22. Ni 0,0150
23. Sr 0,0140
24. V 0,0140
25. Zn 0,0120
26. Cu 0,0100
27. W 0,0064
28. Li 0,0060
29. Ce 0,0043
30. Co 0,0037
31. Sn 0,0035
32. Y 0,0026
33. Nd 0,0022
34. Nb 0,0019
35. Pb 0,0018
Разам 99,98 мас.%
Астатнія элементы (у суме) 0,02 мас.%
Remove ads

Кларкі элементаў у гарадскіх глебах

Ніжэй прыведзены кларкі элементаў у мг/кг (грам на тону; ppm; 1•10−4 %) для гарадскіх глебаў. Распаўсюджанасць і размеркаванне хімічных элементаў вывучаны В.А. Алексеенко і А.В. Алексеенко пры садзейнічанні акадэміка Н.П. Лавёрова ў глебах больш чым 300 населеных пунктаў. Працы праводзіліся на працягу 15 гадоў і дазволілі абагульніць як звесткі ўласных апрабаванне глеб, так і значная колькасць апублікаваных даследаванняў, прысвечаных забруджванню гарадскіх глебаў ў многіх краінах. Падрабязная інфармацыя аб методыцы разліку кларкаў гарадскіх глебаў і выкарыстаных дадзеных прыведзена ў артыкулах[1][2] і двух манаграфіях[3][4].

Упершыню прыводныя значэнні кларкаў могуць быць выкарыстаны як стандарты утрыманняў элементаў (як гранічна дапушчальная канцэнтрацыя) у гарадскіх глебах пачатку XXI ст.

Больш інфармацыі Элемент, Атамны нумар ...
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads