Краснаазёрнае

вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Краснаазёрнаеmap
Remove ads

Краснаазёрнае[1] (трансліт.: Krasnaaziornaje, руск.: Красноозёрное) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Знаходзіцца за 35 км ад Смаргоні, на паўночна-заходнім беразе Вішнеўскага возера. Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога з Лынтупаў да Гальшанаў.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца пад назвай Галоднічы ў XIX стагоддзі. На той час паселішча ўваходзіла ў склад Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

Па выніках Рыжскай мірнай дамовы вёска апынулася ў складзе гміны Вішнева Свянцянскага павета, з 1 студзеня 1926 года — Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года Галоднічы ўвайшлі ў склад Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР (у 1944—1960 гадах — Маладзечанскай вобласці, з 1960 года — Гродзенскай вобласці). 30 ліпеня 1964 года вёска Галоднічы была перайменавана ў Краснаазёрную[3][4].

У канцы 2019 года каля тутэйшай капліцы быў знойдзены каваны крыж[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 86 чал. (35 — праваслаўных, 51 — католікаў), 10 двароў[6].
  • XX стагоддзе: 1938 год — 147 чал., 26 двароў; 1999 год — 42 чал.
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 28 чал.[7]

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Краснаазёрная, Гало́днічы
  2. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. 12 700 экз. — С. 441
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  4. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 674
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads