Летняя Універсіяда 2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Летняя Універсіяда 2017 (кіт. 2017年夏季世界大學運動會, піньінь 2017 Nián Xiàjì Shìjiè Dàxué Yùndònghuì) — сусветныя міжнародныя студэнцка-маладзёжныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праходзілі з 19 па 30 жніўня 2017 года ў тайванскім горадзе Тайбэй[1]. Рашэнне пра гэта было прынята 29 лістапада 2011 года ў Бруселі на чарговым кангрэсе FISU.
Квіткі на летнюю Універсіяду-2017 павінны былі паступіць у продаж 13 чэрвеня, але іх продаж адклалі да 5 ліпеня[2]. Станам на 16 ліпеня 2017 года ўсе 12 тысяч квіткоў на цырымонію адкрыцця летняй Універсіяды 2017 былі распрададзены[3].
Урады іншых краін дапамагалі Тайваню ажыццяўляць контртэрарыстычныя меры для абароны сваіх спартсменаў, суддзяў і прадстаўнікоў СМІ, якія прыбывалі для ўдзелу ва Універсіядзе[4].
Remove ads
Прэтэндэнты
- Тайбэй,
Кітайскі Тайбэй — раней Універсіяды не праводзіліся;
- Бразілія,
Бразілія — у 1963 годзе летняя Універсіяда праходзіла ў бразільскім горадзе Порту-Алегры;
- Ізмір,
Турцыя — раней Турцыя прымала летнюю Універсіяду 2005 года ў Ізміры і зімовую Універсіяду 2011 года ў Эрзуруме.
Віды спорту
Спаборніцтвы праводзіліся па 22 відах спорту:
- Більярд
- Бадмінтон
- Баскетбол
- Бейсбол
- Воднае пола
- Валейбол
- Гольф
- Дзюдо
- Лёгкая атлетыка
- Настольны тэніс
- Плаванне
- Скачкі ў ваду
- Ролер спорт
- Спартыўная гімнастыка
- Стральба з лука
- Тэніс
- Тэквандо
- Цяжкая атлетыка
- Ушу
- Фехтаванне
- Футбол
- Мастацкая гімнастыка
З ліку гэтых відаў 14 уключаюцца ў праграмы міжнародных студэнцкіх гульняў абавязкова: баскетбол, воднае пола, валейбол, дзюдо, лёгкая атлетыка, плаванне, скачкі ў ваду, тэніс вялікі і настольны, спартыўная і мастацкая гімнастыка, тэквандо, футбол і фехтаванне. Астатнія прапануе аргкамітэт кожнай Універсіяды. У параўнанні з праграмай Універсіяды 2015 у Кванджу, у праграму дадаліся ролер спорт, цяжкая атлетыка і ўшу[5].
У жніўні 2016 года было пацверджана ўключэнне ў праграму чатырох новых відаў спорту.
Remove ads
Каляндар
ЦА | Цырымонія адкрыцця | ● | Адборачныя спаборніцтвы | 1 | Фіналы | ЦЗ | Цырымонія закрыцця |
Медальны залік
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads