Любячка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Любя́чка[1] (трансліт.: Liubiačka) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 16,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 61,5 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Thumb
Вячаслаў Костка. Галоўная вуліца вёскі Любячка ў 1905 годзе.

У XVIII стагоддзі маёнтак Любячын (Любочын) у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Незабітоўскай[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Ратынскіх, у складзе маёнтка Вомельна.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Любочын як «нэндзую палескую вёску, сярод недаступных лясістых балот на беднай пясчанай глебе»[3].

Thumb
Жыхары Любячкі на галоўнай вуліцы. Фота Вячаслава Косткі, 1905 г.

У 1910 годзе адбыліся сялянскія хваляванні супраць адміністрацыі памешчыка. У канцы красавіка 1910 года 15 сялян вёскі Любячка пасвілі коней на сваёй сенажаці, якая межавала з сенажаццю памешчыка Ратынскага. Калі коні зайшлі на землі памешчыка, лясныя вартаўнікі маёнтка Сінча запатрабавалі ад пастухоў сагнаць коней, але тыя адказалі пагрозамі. Лясная варта зрабіла некалькі выстралаў, у выніку 5 чалавек было паранена[4].

У 1912 годзе адкрыта народнае вучылішча.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча пасля было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 56 вучняў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У верасні 1943 года нямецкая адміністрацыя спаліла ўсе дамы вёскі[6].

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавета[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1795 год — 15 двароў, 99 жыхароў
  • 1816 год — 10 двароў, 60 жыхароў
  • 1858 год — 26 рэвізскіх душ
  • 1897 год — 36 двароў, 173 жыхары
  • 1908 год — 34 двары, 188 жыхароў
  • 1917 год — 38 двароў, 225 жыхароў
  • 1960 год — 202 жыхары
  • 2002 год — 11 двароў, 13 жыхароў
  • 2010 год — 27 гаспадарак, 55 жыхароў
  • 2012 год — 22 гаспадаркі, 50 жыхароў
  • 2019 год — 38 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads