Конкурс песні Еўрабачанне 2023

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конкурс песні Еўрабачанне 2023
Remove ads

Конкурс песні Еўрабачанне-2023 — 67-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у Ліверпулі (Вялікабрытанія) ад імя Украіны. На конкурсе 2022 года ў Турыне (Італія) перамагла Украіна, якую прадстаўляла група Kalush Orchestra з песняй «Стэфанія»[1]. 17 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) абвясціў, што «Еўрабачанне-2023» не будзе праведзена ва Украіне праз сітуацыю ў краіне. 25 ліпеня 2022 года ЕВС пацвердзіў, што конкурс замест Украіны адбудзецца ў Вялікабрытаніі[2]. Упершыню з 1980 года конкурс не праходзіць у краіне-пераможцы.

Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...

У конкурсе прымуць удзел 37 краін. Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя адмовіліся ад удзелу ў конкурсе 2023 года.

Першы і другі паўфіналы адбыліся 9 і 11 мая, а фінал — 13 мая 2023 года[1]. У фінале конкурса перамогу атрымала прадстаўніца Швецыі Ларын з песняй «Tattoo[en]».

Remove ads

Месца правядзення

Па традыцыі краіна, якая перамагла, прымае ў сябе наступны конкурс, аднак праз уварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) 17 чэрвеня 2022 года выступіў з заявай:

«Пасля аб’ектыўнага аналізу рэферэнтная група і кіруючая рада ЕВС з глыбокім шкадаваннем прыйшлі да высновы, што, улічваючы бягучыя абставіны, UA:PBC не можа выканаць гарантыі бяспекі, неабходныя вяшчальніку для правядзення, арганізацыі і вытворчасці песеннага конкурсу „Еўрабачанне“ у адпаведнасці з правіламі ЕВС». У сувязі з такім рашэннем і правіламі Еўрабачання, ЕВС пачынае перамовы з ВПС для правядзення конкурсу ў Вялікабрытаніі.

Разам з тым, у выпадку немагчымасці правядзення «Еўрабачання-2023» ва Украіне, пра сваю гатоўнасць прыняць мерапрыемства заявілі і вяшчальнікі з наступных краін: Італія, Іспанія (якія пазней адклікалі сваю заяўку), Нідэрланды, Польшча, Швецыя і Бельгія. 25 ліпеня 2022 года ЕВС пацвердзіў, што конкурс будзе праводзіцца ў Вялікабрытаніі, адначасова з гэтым стартаваў працэс пошуку горада-арганізатара. Паведамлялася, што ўкраінская грамадская тэлерадыёкампанія Suspilne адмовілася ад сваіх ранейшых пярэчанняў. Арганізатары прыйшлі да высновы, што мерапрыемства немагчыма правесці бяспечна, пакуль краіна знаходзіцца ў стане вайны з Расіяй, што раней выклікала рэзкую рэакцыю ўкраінскага ўрада, які заявіў, што прадставіў рабочы план па забеспячэнні бяспекі.

Remove ads

Іншыя краіны і адмовы

13 кастрычніка вяшчальнік Балгарыі на конкурсе «Еўрабачанне» ў сваім Twitter-акаўнце пацвердзіў, што не прыме ўдзел у 2023 годзе.

14 кастрычніка вяшчальнікі дзвюх краін — Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі — таксама пацвердзілі, што яны не возьмуць удзел на конкурсе ў Ліверпулі у 2023 годзе.

Фармат

22 лістапада 2022 года ЕВС абвясціў пра змены ў сістэме галасавання на конкурсе 2023 года. Вынікі паўфіналу будуць вызначацца выключна галасаваннем гледачоў, як гэта было ў перыяд з 2004 па 2007 год, а вынікі фіналу будуць вызначацца як Нацыянальным журы, так і глядацкім галасаваннем, як гэта было пасля фіналу конкурсу 2009 года. У выпадку, калі краіна не можа прадставіць вынікі тэлегаласавання ў паўфінале, будзе выкарыстоўвацца рэзервовы вынік журы, і калі праблема захаваецца да фіналу, балы журы, прысуджаныя ў фінале, будуць падвоены, замяніўшы папярэднюю працэдуру выкарыстанне алгарытму для разліку і прысваення балаў на аснове краін з падобнымі мадэлямі голасу. Калі журы краіны дыскваліфікавана, балы тэлегаласавання ад гэтай краіны будуць падвоены і выкарыстаны ў якасці замены ў фінале. Працэдура выкарыстання разлічаных балаў застанецца ў якасці крайняй меры ў выпадку, калі краіна не можа прадставіць сапраўдны вынік журы або тэлегаласавання. Гледачы з краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, таксама змогуць галасаваць ва ўсіх шоу, пры гэтым іх галасы будуць падсумоўвацца і прадстаўляцца як адзін асобны набор балаў у раздзеле «астатні свет». Гэтыя гледачы змогуць галасаваць праз адмысловую онлайн-платформу, якая патрабуе наяўнасці крэдытнай або дэбетовай карты для праверкі.

Лёсаванне

Размеркаванне краін-удзельніц на паўфіналы адбылося 31 студзеня 2023 года ў Сэнт-Джордж холе. Цырымонія ўключала перадачу сімвалічных ключоў з эмблемай прымаючага горада ад мэра Турына (Стэфана Ло Русо) да мэра Ліверпуля (Джоан Андэрсан). Пасля цырымоніі прайшла жараб’ёўка. Першая частка лёсавання-размеркаванне «вялікай пяцёркі» (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Іспанія, Францыя) і краіны-пераможцы мінулага года (Украіна) на паўфіналы пры галасаванні. Другая частка-размеркаванне краін-удзельніц па паўфіналах, якія адбудуцца 9 і 11 мая. Агулам 31 краіна былі раздзелены на 5 кошыкаў. У табліцы ніжэй паказана чарговасць «выцягвання» краін-удзельніц.

Больш інфармацыі Кошык 1, Кошык 2 ...
Больш інфармацыі Першы паўфінал, Другі паўфінал ...
Remove ads

Першы паўфінал

Першы паўфінал адбыўся 9 мая 2023 года ў 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прынялі ўдзел пятнаццаць краін. Краіны, якія ўдзельнічалі ў першым паўфінале, Германія, Італія, Францыя, а таксама краіны, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «астатні свет», галасавалі ў гэтым паўфінале.

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Краіны, выдзеленыя зялёным колерам, прайшлі ў фінал.

Вынік галасавання

Больш інфармацыі Першы паўфінал Галасаванне гледачоў, Месца ...
Больш інфармацыі Агулам, Нарвегія ...

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

Больш інфармацыі Кол-ць, Краіна ...
Remove ads

Другі паўфінал

Другі паўфінал адбыўся 11 мая 2023 года ў 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прымалі ўдзел шаснаццаць краін. Краіны, якія ўдзельнічаюць у другім паўфінале, Вялікабрытанія, Іспанія, Украіна, а таксама краіны, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «астатні свет», галасавалі ў гэтым паўфінале.

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Краіны, выдзеленыя зялёным колерам, прайшлі ў фінал.

Вынік галасавання

Больш інфармацыі Другі паўфінал Галасаванне гледачоў, Месца ...
Больш інфармацыі Агулам, Данія ...

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

Больш інфармацыі Кол-ць, Краіна ...
Remove ads

Фінал

Размеркаванне месцаў

Фінал адбыўся 13 траўня 2023 а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 26 краін: па 10 краін з кожнага паўфіналу, краіны «Вялікай пяцёркі» (Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія, Сцяг Германіі Германія, Сцяг Іспаніі Іспанія, Сцяг Італіі Італія і Сцяг Францыі Францыя) і краіна-пераможца мінулага конкурсу — Сцяг Украіны Украіна. У фінале галасавалі журы і тэлегледачы ўсіх краін, якія ўдзельнічаюць у конкурсе гэтага года, а таксама тэлегледачы краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».

Больш інфармацыі №, Краіна ...

26 краін, якія ўвайшлі ў фінал, размешчаны ў табліцы парадкова зверху ўніз у адпаведнасці з занятым месцам.

Вынікі галасавання

Больш інфармацыі Фінал Галасаванне гледачоў / Галасаванне журы, Месца ...

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

Remove ads

Заўвагі

  1. Уступленне змяшчае фразы на італьянскай мове і выраз на латыні.
  2. Змяшчае дзве паўтараныя фразы на латышскай мове.
  3. Змяшчае некалькі фраз на іўрыце.
  4. Змяшчае выраз на італьянскай мове.
  5. У прыватнасці, на гегскім дыялекце
  6. Змяшчае адну паўтараную фразу на літоўскай мове.
  7. Змяшчае выраз на італьянскай мове.
  8. У прыватнасці, на гегскім дыялекце
  9. Уступленне змяшчае фразы на італьянскай мове і выраз на латыні.
  10. Змяшчае адну паўтараную фразу на літоўскай мове.
  11. Змяшчае некалькі фраз на іўрыце.
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads