Маладзечанскі завод металаканструкцый

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Маладзечанскі завод металаканструкцый» (МЗМК) — найбольшы ў Еўропе завод будаўнічых матэрыялаў з металу, заснаваны ў снежні 1968 г. у Маладзечне (Мінская вобласць, Беларусь)[3]. На 2015 г. прадпрыемства мела звыш 560 прылад абсталявання магутнасцю звыш 30 тыс. тон металаканструкцый за год. Асноўным абсталяваннем былі: пракатны стан магутнасцю звыш 110 тыс. тон за год для выпуску гнутазварных профіляў квадратнага і прамавугольнага сячэння, электразварных труб і гнутых швелераў; пракатная лінія магутнасцю звыш 40 тыс. тон за год для вырабу стальных ліставых гнутых профіляў з трапецыяпадобнымі гофрамі з ацынкавана-афарбаванай сталі (профнасціл); аўтаматычная лінія вытворчасці трохслойных сценавых і дахавых сэндвіч-панэляў з напаўняльнікам з мінеральнай ваты. У 2012 г. вытворчасць завода перавысіла спажыванне будаўнічых металаканструкцый у Беларусі[4].

Хуткія факты «Маладзечанскі завод металаканструкцый», Тып ...

З 2000 г. завод быў асноўным пастаўшчыком металаканструкцый для шэрагу буйных будынкаў:

Remove ads

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (14 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 26 сакавіка 2020.
  2. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 034,24 за долар). Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2016.
  3. Іван Бараноўскі. Металаканструкцыі з Маладзечна: надзейнасць і бяспека // Звязда : газета. — 21 сакавіка 2012. — № 53 (27168). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads