Насельніцтва Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Насельніцтва Беларусі — агульнасць людзей, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь[1].
Апошні перапіс насельніцтва Беларусі быў праведзены ў 2019 годзе.
Колькасць

На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 9 109 280 чалавек (паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта)[2].
Нацыянальны склад
Паводле перапісу насельніцтва 2019 года[3]:
Размяшчэнне
Па рэгіёнах Рэспублікі Беларусь насельніцтва размеркавана наступным чынам (на 1 студзеня 2025 года)[2]:
- Мінск — 1 996 730 чалавек
- Брэсцкая вобласць — 1 299 912 чалавек
- Віцебская вобласць — 1 072 063 чалавек
- Гомельская вобласць — 1 327 973 чалавек
- Гродзенская вобласць — 984 880 чалавек
- Магілёўская вобласць — 971 365 чалавек
- Мінская вобласць — 1 456 357 чалавек
Нарадзілася/Памёрла

Калі ў 2016 годзе ў Беларусі нарадзіліся 117 779 дзяцей, то ў 2024 толькі 58 938 — нараджальнасць у краіне за восем гадоў скарацілася амаль удвая. Такое падзенне сведчыць пра пра сур’ёзны дэмаграфічны крызіс.
Статыстыка па смяротнасці з 2020 па 2023 гады не публікавалася. У 2024 годзе памерлі 115 124 беларусаў (з іх найбольшая колькасць у Мінскай вобласці — 19 190 чалавек)[4].
Самагубствы
У Беларусі за першыя шэсць месяцаў 2024 года зарэгістравана 596 суіцыдаў — гэта значыць 6,5 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. У пачатку 2000-х гадоў гэты паказчык складаў больш за 20 на 100 тысяч.
Устойлівая тэндэнцыя апошніх 20 гадоў дазволіла Беларусі перайсці з катэгорыі краін з сярэдневысокім паказчыкам у катэгорыю з сярэдненізкім і нізкім паказчыкам. У той жа час часцей сталі здзяйсняць самагубствы беларускія дзеці і падлеткі — паказчык у першай палове 2024 года павялічыўся на 40 %.
Найбольшы ўзровень суіцыдаў сярод насельніцтва зарэгістраваны ў Мінску, найменшы — у Мінскай вобласці[5].
Remove ads
Шлюбнасць
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана[6]:
- шлюбаў — 46 242
- разводаў — 34 866
Сярэдні ўзрост тых, хто ўпершыню ўзяў шлюб: у жанчын — 26,7 года, у мужчын — 28,9 года. Больш за ўсё разводаў прыходзілася на перыяды сумеснага жыцця ад 1 да 4 гадоў і ад 5 да 9 гадоў.
Міграцыя

прыток адток
Эміграцыя з Беларусі
Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, у 2021—2022 гадах больш за 200 тысяч грамадзян пакінулі Беларусь[7].
Іміграцыя ў Беларусь
Станам на 31 снежня 2023 на ўліку ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў было больш за 217 тысяч замежнікаў, у тым ліку[8]:
- маюць дазвол на часовае пражыванне — больш за 48 тысяч;
- пастаянна пражываюць у Беларусі — больш за 168 тыс.
Больш за 2,5 тысячы замежнікаў атрымалі беларускае грамадзянства ў 2024 годзе[9].
Remove ads
Узрост

На 1 студзеня 2024 года сярэдні ўзрост беларусаў складае 41,5 года, прычым[10]:
- сярэдні ўзрост мужчын – 38,7 года
- сярэдні ўзрост жанчын – 43,9 года
Колькасць насельніцтва па асноўных узроставых групах[10]:
- маладзей працаздольнага ўзросту – 1 600 236 чалавек
- працаздольнага ўзросту – 5 353 585 чалавек
- старэй працаздольнага ўзросту – 2 202 157 чалавек
Таксама ў 2024 годзе ў краіне пражывала звыш 600 чалавек, чый узрост перавысіў больш за 100 гадоў[11].
Remove ads
Урбанізацыя

сяляне гарадскія
На 1 студзеня 2025 года 79 % насельніцтва — гарадскія жыхары, а 21 % — сельскія. Доля гараджан расце, але гэта не значыць, што гарады дадаюць у людзях — яны проста губляюць іх павольней, чым вёскі. На працягу 2024 года колькасць гарадскога насельніцтва скарацілася на 15,6 тыс. чалавек (-0,2 %), тады як сельскага — адразу на 31,1 тыс. (-1,59 %)[12][13][14].
Remove ads
Мова
Пол
Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[16].
Remove ads
Дынаміка
З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[17]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.
За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[18].
Remove ads
Шчыльнасць
Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).
- Шчыльнасць насельніцтва Беларусі па раёнах на 2016 г.
Дадатковыя звесткі
На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі[39]:
- 115 гарадоў
- 85 пасёлкаў гарадскога тыпу
- 22 991 сельскі населены пункт
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads