Неманойці
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Неманойці[1], часам Неманайцы[2], таксама Нямунайціс (літ.: Nemunaitis) — мястэчка ў Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы, на правым беразе Нёмана. Месціцца за 18 км на поўдзень ад Аліты. Цэнтр сянюніі.
Remove ads
Назва
Тапонім утвораны ад назвы ракі Нёман з дапамогай суфікса -ойці (-айцы)[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Неманойці як абарончы замак датуецца 1384 годам (зноў упамінаецца ў 1387 годзе). У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1625—1626 гадах Мікалай і Казімір Сапегі збудавалі ў Неманойцях першы касцёл. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў навастворанаму прыходу тры вёскі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касцёл спалілі ў 1655 годзе, у 1669 годзе яго аднавілі.

19 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Неманойцям Магдэбурскае права і герб.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Неманойці апынуліся ў складзе Расійскай імпірыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. Каля 1886 года ў мястэчку было 122 будынкі. У пачатку XX ст. Неманойскую гаворку, якая належыць да паўднёвааўкштоцкіх гаворак літоўскай мовы, вывучаў расійскі лінгвіст Барыс Ларын. З 1909 года ў Неманойцях пачалі праводзіцца набажэнствы па-літоўску, у 1916—1918 гадах пры касцёле распачалі дзейнасць літоўскія асветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Неманойці занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Неманойці апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1997 годзе дэкрэтам Прэзідэнта Літвы Неманойцям вернуты герб.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1886 год — 692 чал., з іх 263 каталікі, 14 праваслаўных і 415 іўдзеяў[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 153 чал.
Інфраструктура
У Неманойцях працуюць школа і пошта.
Славутасці
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (1904; збудаваны ў стылі неаготыкі паводле праекта Вацлава Міхневіча)
- Помнік загінулым за незалежнасць
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads