Павел Міхайлавіч Яўсеенка
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Яўсеенка (нар. 30 кастрычніка 1980, Мінск) — беларускі футбаліст (правы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за шэраг беларускіх клубаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клуба «Мінск», які па выніках сезона атрымаў месца ў Вышэйшай лізе.
У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», які пакінуў Вышэйшую лігу, але па выніках сезона 2010 вярнуўся ў вышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэта месца Сяргею Мацвейчыку і ў сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.
У студзені 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[3], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове.
Па выніках сезона 2013 «Славія» пакінула Вышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 Яўсеенка перайшоў у першалігавы «Граніт»[4]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў аснове і дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе.
У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў «Граніт»[6] і неўзабаве падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[7], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на наступны сезон[8], аднак у студзені 2017 года прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра»[9].
Remove ads
Трэнерская кар’ера
З пачатку 2017 года стаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам з якім працаваў у жодзінскім «Тарпеда» і «Гомелі». У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[10]. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[12].
З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[13].
У кастрычніку 2021 года часова ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі замест выбылых з-за хваробы трэнераў, а неўзабаве стаў трэнерам у жаночай зборнай Беларусі. У сакавіку 2022 года зноў апынуўся ў трэнерскім штабе мужчынскай зборнай[14]. У верасні 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса[15]. У пачатку 2024 года стаў таксама галоўным трэнерам каманды АБФФ U-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[16][17][18].
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[19].
Remove ads
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2006, 2010, 2014
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads