Пералая

вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Пералаяmap
Remove ads

Пералая[1], часам Пярлая́[2] (літ.: Perloja) — вёска ў Аранскім раёне Аліцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Аранскай сянюніі. Стаіць на рацэ Мерачанка, за 19 км на захад ад Аран.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Гарадскі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўспамін пра Пералаю датуецца 1478 годам. У 1413 годзе яна ўвайшла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У XV стагоддзі ў Пералаі быў пабудаваны касцёл. У 1710 годзе мястэчка пацярпела ад мору. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Пералаі Магдэбургскае права.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пералая апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

Каля 1888 года ў Пералаі было 113 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пералая апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1888 год — 790 чал, з іх 738 каталікоў і 52 іўдзеі[3]
Больш інфармацыі 1868*, 1897пер. ...
Remove ads

Славутасці

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Францыска Асізскага (1928—1930, пабудаваны паводле праекта Вацлава Міхневіча)
  • Помнік Вітаўту Вялікаму (1930)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads