У Вялікай Айчыннай вайне Кашавой (да верасня 1943 года камандзір стралковай дывізіі, а затым стралковага корпуса) выявіў сябе як ініцыятыўны і валявы камандуючы. Выканаў шэраг выдатных баявых аперацый, вылучыўся, у прыватнасці, пры штурме Сапун-гары пад Севастопалем і ўзяцці Кенігсберга (за гэтыя бітвы атрымаў званні Героя Савецкага Саюза). Скончыў вайну ў званні генерал-лейтэнанта. На парадзе Перамогі камандаваў зводным палком Трэцяга Беларускага фронту.