Пільвішкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пільвішкі[1][2], таксама Пі́львішкей[3] (літ.: Pilviškiai) — мястэчка ў Вількавішкаўскім самакіраванні Мар’ямпольскага павета Літвы. Цэнтр Пільвішкаўскага староства. Чыгуначная станцыя на лініі Коўна — Кібарты. Размешчана за 55 км ад Коўні, на рацэ Шашупе пры ўпадзенні ў яе рэк Вішакіс і Пільве.
Remove ads
Гісторыя
Каралеўскі горад атрымаў магдэбургскае права ў 1536 годзе дзякуючы каралеве Боне Сфорца. Размешчаны ў Ковенскім павеце Троцкага ваяводства[4]. Праз Пільвішкі праходзіў шлях з Коўны ў Прусію, але горад не змог развіцца. У 1567 годзе Пільвішкі належалі Мікалаю Сапегу. У 1656 годзе быў пабудаваны касцёл. У 1758 годзе была заснавана каталіцкая парафія, а ў 1777 годзе — парафіяльная школа. У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў гарадскія правы і надаў герб, які адлюстроўваў Св. Яна Непамука.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Прускага каралеўства, а пасля Тыльзіцкага міру ў 1807 годзе ўвайшло ў склад Варшаўскага герцагства. Паводле статыстычнага апісання герцагства за 1808 год, Пільвішкі былі невялікім бедным горадам, які налічваў 350 жыхароў. У 1815 годзе, пасля паражэння Напалеона, горад быў далучаны да Расійскай імперыі і належаў да Аўгустоўскага павета. У 1827 годзе насельніцтва горада вырасла да 888 чалавек. Цэнтр сельскай гміны Пільвішкі ў Сувалкаўскай губерні Царства Польскага.
У 1840 годзе ў Пільвішках была пабудавана лютэранская кірха. У 1858 годзе дзейнічала дзяржаўная пачатковая школа. У 1862 годзе праз Пільвішкі прайшла чыгунка з Берліна ў Санкт-Пецярбург, што паспрыяла развіццю горада: з’явіліся крамы і пачаліся кірмашы. Пасля паўстання 1863 года царскія ўлады 31 мая 1870 года адабралі гарадскія правы. У 1913 годзе па ініцыятыве вікарыя ксяндза Уладаса Пешцінінкаса ў горадзе быў пабудаваны прытулак для старых. У 1915—1918 гадах Пільвішкі былі пад нямецкай акупацыяй. У 1918—1940 гадах у складзе Літоўскай Рэспублікі. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР.
У час Другой сусветнай вайны 23 чэрвеня 1941 года Пільвішкі былі занятыя немцамі. Пасля 27 жніўня 1941 года немцы і літоўцы з мясцовай самаабароны забілі 300—350 яўрэяў, у тым ліку жанчын і дзяцей. У памяць пра гэта ўсталяваны памятны камень на месцы забойства на поўнач ад Пільвішак[5]. У 1941 годзе згарэў касцёл. У 1942 годзе пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла (арх. Стасіс Кудокас ). Біскуп Антоній Карась асвяціў падмуркі новага касцёла, быў закладзены краевугольны камень, аднак будаўніцтва не было завершана. Незавершаны касцёл у 1944 годзе збіраліся знішчыць немцы, але яго абараніў пробашч Баляслаў Цагельскі (1922—1989). Пасля 1992 года будаўніцтва было адноўлена (арх. Повілас Адамайціс) і завершана асвячэннем 31 жніўня 1997 года[6].
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Славутасці
- Касцёл Святой Тройцы, завершаны ў 1997 годзе ў мадэрнісцкім стылі.
- Метадысцкая царква.
- Чыгуначны вакзал канца XIX стагоддзя.
Галерэя
- Касцёл Святой Тройцы
- Метадысцкая царква
- Чыгуначны вакзал
- Гімназія
Вядомыя асобы
- Фяліксас Вайшнорас (1897—1972) — літоўскі паэт, перакладчык, журналіст.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads