Гаўсманіт
мінерал, аксід марганцу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўсмані́т[2] — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід марганцу . Мае 72,03 % марганцу, 27,97 % кіслароду, прымесі жалеза, цынку, барыю, магнію, кальцыю і інш. Упершыню адкрыты і названы ў 1813[3] годзе нямецкім мінералогам, прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта І. Гаўсманам[2] (J. F. L. Hausmann[4]) і ў 1827 годзе названы ў яго гонар Вільгельмам Хайдынгерам[3] (Wilhelm Karl Haidinger).
![]() |
Гаўсманіт на Вікісховішчы |
---|
Remove ads
Уласцівасці
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае псеўдаактаэдрычныя крышталі, зярністыя або шчыльныя агрэгаты. Колер карычнева-чорны, шэры. Бляск паўметалічны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Крохкі. Немагнітны. Шчыльнасць 4,84 г/см³. Малекулярная маса 228,81[4].
Паходжанне і радовішчы
Гаўсманіт мае кантактава-метасаматычнае і гідратэрмальнае паходжанне. Уваходзіць у склад марганцавых руд. Сустракаецца разам з радахразітам, піралюзітам, браўнітам, андрадытам, барытам[5].
Радовішчы гаўсманіту маюцца ў Англіі, Аўстраліі, Афрыцы, Бразіліі, Канадзе, ЗША, Намібіі, Казахстане, Расіі, Швецыі.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads