Разуха
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разу́ха[1] (Árabis) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

2. Arabis hirsuta
Шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, у некаторых відаў сцелецца і лёгка ўкараняецца. Лісце суцэльнае, зрэдку лірападобнае. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы. Кветкі з чатырма пялёсткамі, звычайна пафарбаваны ў белы, ружовы або ліловы колер. Тычынак — 6. Суквецце — шчыльная, часам шчыткападобная або парасонападобная гронка. Плод — стручок.
Remove ads
Распаўсюджанне
Сустракаецца ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. Святлолюбівыя расліны. Добра растуць на рыхлых лёгкіх глебах. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Некаторыя віды разводзяць як дэкаратыўныя, некаторыя віды — меданосныя.
Таксанамія
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 110 відаў[2]:
- Arabis alpina L. — Разуха альпійскаяtypus
- Arabis brachycarpa Rupr.
- Arabis caucasica Willd. — Разуха каўказская
- Arabis farinacea Rupr.
- Arabis flaviflora Bunge
- Arabis gerardii Besser — Разуха Жэрара
- Arabis hirsuta (L.) Scop. — Разуха шурпатая
- Arabis ionocalyx Boiss. & Heldr.
- Arabis karategina Lipsky
- Arabis kennedyae Meilke
- Arabis kokanika Regel
- Arabis nepetifolia Boiss.
- Arabis nordmanniana (Rupr.) Rupr.
- Arabis sagittata (Bertol.) DC. — Разуха стрэлкападобная
- Arabis stelleri DC.
- Arabis turrita L.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
- Arabis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 кастрычніка 2013). Праверана 7 студзеня 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads