Рацніча

вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Рацнічаmap
Remove ads

Рацніча[1] (літ.: Ratnyčia, традыцыйная беларуская назва — Ротніца) — вёска ў Друскінінкайскім самакіраванні Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад горада Друскінінкая. Размешчана пры ўтоку ракі Рацніча (Ратнічанкі) у Нямунас, ва ўсходняй частцы горада.

Хуткія факты Рацніча, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары касцёл, 1908 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ротніца ўпамінаецца ў XVII стагоддзі. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1762 годзе з фундацыі Лявона Сапегі ў Ротніцы быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

Thumb
Магіла Яна Чачота, 1908 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ротніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Ротніцы было 44 будынкі.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года Ротніца акупавана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Ротніца апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве. У чэрвені 1941—1944 гадах Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 217 чал., з 46 каталікоў і 171 іўдзей[4]
  • XX стагоддзе: 1970 год — 560 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святога Барталамея Апостала (1910)
  • Магіла Яна Чачота (1847)
  • Могілкі іўдзейскія

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads