Рудаміна (мястэчка)
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудаміна[1] або Урдаміна[2] (літ.: Rudamina — Рудаміна́[3]) — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лаздзейскай сянюніі. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Лаздзеі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Рудаміна ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час уваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства[2].
У 1592 годзе з фундацыі князёў Масальскіх у Рудаміне збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, звязаным уніяй з Расійскай імперыяй.
На 1827 год у Рудаміне было 26 будынкаў.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 245 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 256 чал.
Славутасці
- Гарадзішча
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1592, 1745—1765)
- Сядзіба Сухарэўскіх (XVIII)
Галерэя
- Краявіды Рудаміна
- Касцёл
- Сядзіба
- Гарадзішча
- Музей
Вядомыя асобы
- Ян Віткевіч (1881—1958) — польскі архітэктар і рэстаўратар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads