Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў
Remove ads

Руслан Юдзянкоў (нар. 28 красавіка 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Руслан Юдзянкоў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клубах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль.

Улетку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй выйграць Першую лігу. У Вышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клуб.

У пачатку 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і брэсцкім «Дынама»[4], але ў выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5]. Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сезона 2014, пасля чаго у маі 2014 года атрымаў траўму. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але ўжо ў складзе «Гарадзеі». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з гэтым клубам на сезон 2015[6]. Па выніках сезона 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[7].

У студзені 2016 года праходзіў прагляд у «Белшыне»[8], але не падышоў бабруйчанам. У лютым стаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Па выніках сезона 2016 разам з «Гомелем» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком асновы гамяльчан, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[10].

З лета 2018 года стаў капітанам каманды. Сезон 2019 пачынаў на лаўцы запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[11]. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне з «Гомелем»[12]. У сезоне 2021 у якасці трывалага іграка асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[13] і хутка далучыўся да казахстанскага «Мактаарала», у сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба[14]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[15]. У пачатку 2024 года «Мактаарал» не быў дапушчаны да новага сезона Прэм’ер-лігі, і ў лютым абаронца перайшоў у «Кайсар»[16].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads