Раман Аркадзьевіч Забела
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Аркадзьевіч Забела (нар. 18 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі архітэктар-рэстаўратар, грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 2011 годзе архітэктурны факультэт, у 2012 годзе — магістратуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Атрымаў у 2012—2013 гадах паслядыпломную адукацыю па сацыялізацыі «Кансервацыя помнікаў архітэктары і горадабудаўніцтва» ў Кракаўскім політэхнічным універсітэце імя Тадэвуша Касцюшкі (Польшча).
Выкладаў у 2014—2020 гадах архітэктурнае праектаванне, архітэктурную кампазіцыю, рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры на архітэктурным факультэце БНТУ[1]. У жніўні 2020 года звольніўся па ўласным жаданні.
У лютым 2024 года затрыманы па палітычна матываваным абвінавачванні за ўдзел у пратэстах 2020 г.[2][3]
Remove ads
Дзейнасць
Практычную рэстаўрацыйную дзейнасць ажыццяўляе з 2011 года.
Спецыялізуецца на правядзенні комплексных перадпраектных даследаванняў помнікаў, распрацоўцы праектных рашэнняў па рэстаўрацыі, навукова-метадычным кіраўніцтве на стадыі распрацоўкі праектнай дакументацыі і правядзення работ, распрацоўцы праектаў комплекснай рэгенерацыі гістарычных тэрыторый.
Даследуе сістэму вартасцяў помнікаў архітэктуры і ўрбаністыкі, методыкі іх захавання і реваларызацыі ў культурным ландшафце Беларусі[1][4].
Асноўныя працы
- Мінск. Будынак былой Фабрыкі-кухні (2017—2019)[5]
- Мінск. Будынак клінічнага гарадка па вул. Броўкі, 1 (2020—2024)
- Мінск. Будынак гідраметэрэалагічнай абсерваторыі (2020—2025)
- Мінск. Былая езуіцкая школа (2019—2020)[6]
- Мінск. Касцёл Св. Язэпа (2022)[7][8]
- Ліда. Комплекс будынкаў Бровара Пупкі (2011—2022)
- Гродна. Комплекс будынкаў Бровара Кунца (былы палац Сапегаў) (з 2020)[9]
- Мінск. Рэгенерацыя тэрыторыі і рэстаўрацыя будынкаў былога Хлебзавода у Ракаўскім прадмесці (2016—2022)[10]
- Мінск. Кінатэатр «Перамога» (2022—2024)[11]
- Мінск. Будынак галоўпаштамта (2022—2024)
- Мінск. Комплекс будынкаў па вул. Камуністычная 3, 5, 7 (2018)[12]
- Мінск. Кварталы «Асмалоўкі». Аднаўленне каляровага рашэння (2018—2019)
- Хатынь. Царква Раства Багародзіцы (2022—2023)[14]
- Мінск. Дом Чэрчыса (дом габрэйскіх шлюбных урачыстасцей) па вул. Ракаўская, 17 (2018—2021)[10]
- Мінск. Даходны дом Гурвіча па вул. Рэвалюцыйная, 6 (2016—2023)
- Мінск. Даходны дом Фогеля-Залкінда па вул. Рэвалюцыйная, 24 (2017—2018)
- Мінск. Даходны дом Фрыдмана па вул. Рэвалюцыйная, 26 (2016—2017)
- Мінск. Даходны дом Гальперына-Івенскага па вул. Рэвалюцыйная, 32 (2016—2017)
- Полацк. Будынкі «Гранд атэля» па вул. Скарыны, 3 (2018—2024)
- Цэнтральны дом афіцэраў (Мінск). Інтэр’еры (2014—2019)
- Дом афіцэраў (Полацк) (2022—2024)
- Дом афіцэраў (Гродна) (з 2023)
- Беразіно. Сядзіба Патоцкіх (з 2024)
- Юравічы. Езуіцкі калегіум (з 2024)
Грамадская дзейнасць
У 2008—2011 гадах выконваў абавязкі старшыні праўлення Моладзевага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў», якое аб’ядноўвала студэнтаў беларускіх ВНУ, займалася нефармальнай адукацыяй і абменам досведам.
Падчас навучання, а пасля выкладання ў БНТУ з’яўляўся ўдзельнікам і арганізатарам валанцёрскіх студэнцкіх летнікаў па даследаванні, інвентарызацыі і аднаўленні аб’ектаў культурнай спадчыны і летніх архітэктурных школ у Любчы і Лынтупах[16][17].
У 2013—2017 гадах браў удзел у распрацоўцы гісторыка-архітэктурнага апорнага плана[18][19] урочышча Курапаты і канцэпцыі мемарыялізацыі[20][21].
У 2016—2018 гадах браў актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі па абароне ад зносу гістарычных кварталаў Старажоўкі ў цэнтры Мінска, вядомых як Асмалоўка[22][23][24].
Рэгулярна выступаў з публічнымі лекцыямі і браў удзел у дыскусіях з мэтай адукацыі, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і прыцягнення ўвагі да праблем яе аховы[25][26].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads